Уладар пярсьцёнкаў | |
J.R.R. Tolkien’s The Lord of the Rings | |
Жанр | фэнтэзійны фільм, экранізацыя раману, прыгодніцкі фільм, sword and sorcery film |
---|---|
Рэжысэр | Ральф Бакшы |
Аўтар сцэнару |
Пітэр Бігэл Крыс Конклін |
Ролі агучвалі |
Крыстафэр Гард Ўільям Скваер Майкл Скоўлз Джон Гэрт Сайман Чандлер Дамінік Гард Майкл Грэм Кокс Энтані Дэніелс Дэвід Бак |
Кампазытар |
Леанард Розэнман Пол Конт |
Апэратар | Тымаці Гальфас |
Прадусэр | Саўл Зэнц |
Студыя | Fantasy Films |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Працягласьць | 133 хв. |
Прэм’ера | 15 лістапада 1978 |
Бюджэт | $4 млн[1] |
Касавыя зборы | $30 471 420[2] |
BCdb | падрабязьней |
IMDb | ID 0077869 |
Rotten Tomatoes | падрабязьней |
«Улада́р пярсьцё́нкаў Дж. Р. Р. То́лкіна» (па-ангельску: J.R.R. Tolkien’s The Lord of the Rings) — амэрыканскі анімацыйны фэнтэзійны фільм рэжысэра Ральфа Бакшы.[3][4], выпушчаны ў 1978 року. У стужцы выкарыстаны гібрыд традыцыйнае анімацыі і ратаскопныя ўстаўкі[3]. Мультфільм заснаваны на першай палове эпічнага фэнтэзі «Уладар пярсьцёнкаў» (1954—1955) ангельскага раманіста Дж. Р. Р. Толкіна. Падзеі адбываюцца ў Міжзем’і, купка хобітаў, эльфаў, людзей, гномаў і чараўніка ўтварылі братэрства. Яны выпраўляюцца ў падарожжа з мэтай зьнішчыць пярсьцёнак усеўладзьдзя, выраблены цёмным валадаром Саўронам, каб перамагчы апошняга. Ролі агучвалі Ўільям Скваер, Джон Гэрт, Майкл Грэм Кокс, а таксама Энтані Дэніелс з «Зорных войнаў». «Уладар пярсьцёнкаў» стаў адным зь першых анімацыйных фільмаў, прэзэнтаваных у гукавой сыстэме Dolby Stereo.
Ральф Бакшы сутыкнуўся з толкінавай творчасьцю ў пачатку ўласнае кар’еры і рабіў некалькі спробаў спрадусаваць анімацыйны фільм па «Ўладары пярсьцёнкаў» перш, чым атрымаў фінансавую падтрымку Саўла Зэнца і дыстрыбутараў United Artists. Сцэнар напісаў Пітэр Бігэл на аснове ранейшых накідаў Крыса Конкліна. Фільм вылучаецца пашыраным выкарыстаньнем ратаскопіі — тэхнікі, калі асобныя сцэны сьпярша здымаюцца ўжывую, а пасьля пераносяцца на анімацыйныя падкладкі(en). Мультфільм меў вялікі посьпех, хоць атрымаў неадназначныя ацэнкі ад крытыкаў; працяг для другой часткі гісторыі таксама ня быў створаны. Аднак мультфільм аказаў уплыў на стварэньне Пітэрам Джэксанам фільму «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка».
![]() |
Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
|