Уладзімер Коранеў

Уладзімер Коранеў
Дата нараджэньня 20 чэрвеня 1940(1940-06-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 студзеня 2021(2021-01-02)[1] (80 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Ковід-19
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, тэатральны пэдагог, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Узнагароды
заслужаны артыст РСФСР народны артыст Расейскай Фэдэрацыі
IMDb ID 0466186
Сайт korenev.narod.ru (рас.)

Уладзімер Ко́ранеў (20 чэрвеня 1940, Севастопаль — 2 студзеня 2021, Масква) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст РФ (1998)[2].

Нарадзіўся ў сям’і будучага контр-адмірала Барыса Коранева (1913—1965).

Дзяцінства прайшло ў Ізмаіле, пазьней сям’я пераехала ў Талін, дзе ў яго зьявілася цікавасьць да літаратуры і тэатру. Аднаклясьніца Ларыса Лужына прывяла Ўладзімера ў драмгурток, якім кіраваў актор Расейскага драматычнага тэатру Іван Расамахін. У гуртку таксама займаліся будучыя акторы Віталь Каняеў, Ігар Ясуловіч і Ліліян Малкіна. Спэктаклі, пастаўленыя пад кіраўніцтвам Расамахіна, паказвалі ня толькі на школьнай, але і на прафэсійнай сцэне[3].

Пасьля заканчэньня школы Коранеў абраў прафэсію актора і ў 1957 годзе паступіў у ГІТІС ў майстэрню народнага артыста РСФСР Рыгора Конскага і народнай артысткі СССР Вольгі Андроўскай, вучняў Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі[4].

Ён вучыўся на апошнім курсе, калі зь Ленінграду ў Маскву прыехаў асыстэнт па акторах шукаць выканаўцу на галоўную ролю ў фільме «Чалавек-амфібія» (рэжысэру Ўладзімеру Чаботарову на ролю Іхтыяндра патрэбен быў артыст, якога ніхто б ня ведаў). Пасьля выхаду фільму (які стаў лідэрам савецкага кінапракату 1962 гаду) Коранеў стаў знакаміты як «Чалавек-амфібія», стаўшы сэкс-сымбалем СССР[5].

У 1961 годзе прыйшоў у трупу Маскоўскага драматычнага тэатру імя К. С. Станіслаўскага, куды яго запрасіў Міхаіл Яншын, які кіраваў тэатрам у той час. З тых часоў Уладзімер Коранеў быў вядучым артыстам трупы.

Да 2015 году — прафэсар, мастацкі кіраўнік факультэту тэатральнага мастацтва Інстытуту гуманітарнай адукацыі і інфармацыйных тэхналёгіяў. Пасьля заканчэньня 2014—2015 навучальнага году факультэт расфармаваны з прычыны адсутнасьці прыбытку.

Памёр 2 студзеня 2021 году на 81-м годзе жыцьця ў Маскве ад COVID-19[6].