Уладзімер Шчэрба | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 красавіка 1986[1] (39 гадоў) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 78 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ніва Доўбізна | |
Нумар | 18 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2010 | Дынама Берасьце | 79 (0) |
2011 | Арэнбург | 5 (0) |
2012 | Дняпро Магілёў | 8 (0) |
2013—2015 | Дынама Берасьце | 66 (6) |
2016—2020 | Тарпэда-БелАЗ | 98 (4) |
2021—2023 | Дынама Берасьце | 47 (0) |
2024— | Ніва Доўбізна | 38 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Уладзімер Шчэрба (нар. 1 красавіка 1986 году) — беларускі футбаліст, абаронца і капітан клюбу «Ніва» з Доўбізны.
Пачынаў кар’еру ў Менску, але хутка перабраўся ў берасьцейскае «Дынама», дзе зь цягам часу стаў гульцом асноўнага складу. Сэзон 2011 году правёў у Расеі ў складзе арэнбурскага «Газавіка». Пасьля вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў склад магілёўскага «Дняпра». У лютым 2013 году зноў стаў гульцом берасьцейскага «Дынама». Здолеў замацавацца ў першай камандзе, дзе выступаць на пазыцыі правага абаронцы, але часам дзейнічаў як левы абаронца.
Сэзон 2014 году пачаў у якасьці правага абаронцы. У матчы 3-га тура супраць «Белшыны», які ладзіўся 12 красавіка, на 28-й хвіліне атрымаў чырвоную картку праз сутыкненьня зь Яраславым Багуновым[3]. Выдаленьне і пэнальці выклікалі незадаволенасьць іншых гульцоў. У выніку быў выдалены таксама і Сяргей Кандрацьеў, пасьля чаго берасьцейскі клюб удзевяцёх разгромна саступіў 0:7, а Шчэрба атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю. Далей працягваў гуляць на пазыцыі правага абаронцы, але часам выступаў на левым флянзе і ў паўабароне. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У сэзоне 2015 году пачаў выкарыстоўвацца звычайна ў якасьці флянгавага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону 2015 году пакінуў Берасьце[5].
У студзені 2016 году накіраваўся ў жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і неўзабаве склаў кантракт з гэтым клюбам[6]. У складзе аўтазаводцаў быў асноўным правым абаронцам. У студзені 2017 году падоўжыў пагадненьне з жодзінцамі[7]. У першай палове сэзона 2017 году зрэдку зьяўляўся на полі, пазьней пачаў часьцей гуляць у асноўным складзе. У лістападзе 2017 году падпісаў новы аднагадовы кантракт з «аўтазаводцамі»[8]. У 2018 годзе і першай палове 2019 году звычайна выходзіў у пачатковым складзе каманды. Другую ж палову сэзону 2019 году прапусьціў праз траўмы. У 2020 годзе пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[9].
У студзені 2021 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым склаў працоўнае пагадненьне з клюбам[10]. Пачынаў сэзон 2021 году ў першай адзінаццатцы каманды, але зь ліпеня пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з дынамаўцамі[11]. У сэзоне 2022 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і сяджэньне на лаўцы запасных. У студзені 2023 году падпісаў новы кантракт зь берасьцейцамі[12]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Дынама»[13]. У студзені 2024 году ўзмацніў склад «Нівы» з Доўбізны[14]. У лістападзе гулец прызнаваўся, што працяг кар’еры гульца залежыць ад стану здароўя[15].
«Дынама»:
«Тарпэда-БелАЗ»:
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 19 | 3 |
Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 26 | 2 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 21 | 1 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 22 | 1 |