Уладзіслаў Барысенка

Уладзіслаў Барысенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 сакавіка 1997(1997-03-05)[1] (27 гадоў)
Рост 180 см
Вага 72 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Вэртыкаль
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017 Славія Мазыр 16 (0)
2017 Нафтан 3 (0)
2018 Ліда 7 (0)
2018 Андэрдог 4 (0)
2019 Слонім-2017 11 (0)
2020 Мікашэвічы 15 (1)
2021—4 Вэртыкаль 18 (2)
Зборныя
2017 Беларусь (да 21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 чэрвеня 2023.

Уладзіслаў Барысенка (нарадзіўся 5 сакавіка 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Вэртыкаль».

Нарадзіўся ў Каленкавічах, але ў малым узросьце пераехаў у Менск. У сталіцы пачаў займацца футболам у школе «Зьмена», але пазьней перабраўся ў «Дынама». У складзе дынамаўцаў дайшоў да дубля, аднак за асноўную каманду не згуляў. У жніўні 2016 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[3]. Спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 26 верасьня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў на пазыцыі правага абаронцы, і пазьней замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[4]. У клюбе з поўначы краіны ня даў рады, таму выступаў пераважна за дубль. У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у «Смалявічах» і «Менску», але беспасьпяхова. У сакавіку далучыўся да «Ліды»[5]. У складзе лідчанаў стаў выходзіць на замену, а з чэрвеня не зьяўляўся на полі праз траўмы. У жніўні 2018 году пакінуў лідзкі клюб[6], і ў верасьні 2018 году далучыўся да «Чысьці».

У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сэзон у складзе клюбу «Слонім-2017»[7]. У ліпені 2019 году пакінуў слонімскую каманду[8]. У красавіку 2020 году далучыўся да мікашэвіцкага «Граніту», дзе гуляў да канца сэзону 2020 году. Зь лета 2021 году пачаў выступаць у Другой лізе за каленкавіцкую «Вэртыкаль».

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2016 Найвышэйшая ліга 8 0
2017 Найвышэйшая ліга 8 0
Нафтан 3 0
Ліда 2018 Першая ліга 7 0
Чысьць 4 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]