Уладзіслаў Кавалёў | |
Імя | Уладзіслаў Уладзімеравіч Кавалёў |
---|---|
Краіна | Беларусь (да 2021) |
Нарадзіўся | 6 студзеня 1994 (31 год) |
Званьне | гросмайстар (2013) |
Рэйтынг ФІДЭ | 2664 (студзень 2025) |
Максымальны рэйтынг | 2703 (люты 2019) |
Уладзісла́ў Уладзі́меравіч Кавалёў (нар. 6 студзеня 1994, Менск) — беларускі шахіст, гросмайстар (2013).
Займацца шахамі пачаў зь 7-гадовага веку. Першы трэнэр — Леанід Суднік; у 2005—2013 рр. — Сімяон Мерыбанаў.
Сяміразовы чэмпіён і шматразовы прызэр Беларусі сярод юнакоў у розных узроставых катэгорыях. Шматразовы чэмпіён Беларусі ў хуткіх шахматах сярод юнакоў. У 2005 року ў 11-гадовым веку падзяліў 1—2 месцы на Кубку Беларусі па хуткіх шахматах сярод мужчынаў. Чэмпіён Рэспублікі Беларусі сярод мужчынаў (2016).
Удзельнік Сусьветных шахматных Алімпіядаў у Стамбуле (2012), Трамсё (2014), Баку (2016) і Батумі (2018) у складзе зборнай, камандных чэмпіянатаў Эўропы 2013 (Варшава), 2017 (Крыт) і сьвету 2017 (Ханты-Мансійск).
Майстар спорту міжнароднага клясу Рэспублікі Беларусі. Стыпэндыят Прэзыденцкага спартовага клюбу (2009—2015).
У 2020 року падпісаў ліст спартоўцаў да ўладаў з патрабаваньнямі сумленных выбараў і спыненьня гвалту, пасьля чаго быў звольнены з Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі. У ліпені 2021 року адмовіўся выступаць пад беларускім сьцягам. Цяпер гуляе пад сьцягам ФІДЭ.
|