Уладзіслаў Кулеш

Уладзіслаў Кулеш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 траўня 1996(1996-05-28) (28 гадоў)
Рост 205 см
Вага 98 кг
Клюбная інфармацыя
Клюб Гановэр-Бургдорф[d]
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб
2013—2018 СКА Менск
2018—2022 Вівэ Кельцы
2022—4 Гановэр-Бургдорф[d]
Зборныя
2015—4 Беларусь

Уладзісла́ў Куле́ш (нар. 28 траўня 1996 году, Гомель) — беларускі гандбольны левы паўсярэдні, гулец нямецкага клюбу «Гановэр-Бургдорф» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

У 2013—2018 гадах быў гульцом менскага СКА, зь якім пяць разоў здабываў срэбраныя мэдалі чэмпіянату Беларусі. У сэзоне 2013—2014 гадоў згуляў восем матчаў і закінуў 31 гол, а ў сэзоне 2014—2015 гадоў здабывае з сваёй камандай Балтыйскую гандбольную лігу. У наступным стаў адным зь лідэраў каманды ды браў удзел у групавым этапе Кубка ЭГФ.

У ліпені 2018 году прыяднаўся да польскага клюбу «Вівэ», зь якім склаў пяцігадовы кантракт. Інфармацыя аб пераходзе была агучаная ў пачатку красавіка 2018 году. Паводле зьвестак СМІ, цікавасьць да набыцьця выказвалі таксама паўночнамакедонскі «Вардар» і нямецкі «Фюксэ»[1][2]. Праз праблемы з атрыманьнем візы далучыўся да келецкай каманды толькі ў жніўні. У канцы таго ж месяца падчас аднаго з трэнаваньняў атрымаў траўму нагі, якая выключыла яго з гульняў амаль на адзінаццаць тыдняў[3]. Запачаткаваў выступы ў польскай Супэрлізе 13 лістапада 2018 году ў матчы супраць «Сталі» (35:28).

У фінале Лігі чэмпіёнаў ЭГФ 2021—2022 гадоў ён разам зь «Вівэ» зьведаў паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 35:37. Улетку 2022 году датэрмінова пакінуў польскі клюб і далучыўся да нямецкага «Гановэр-Бургдорф»[4].

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў у 2015 годзе. У 2016 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце Эўропы ў Польшчы, дзе закінуў 10 мячоў. Браў удзел таксама ў далейшых чэмпіянатах Эўропы і сьвету.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]