Уладзіслаў Суркоў

Уладзіслаў Суркоў
па-расейску: Владислав Юрьевич Сурков
У 2010 годзе
У 2010 годзе
Памочнік прэзыдэнта Расеі
20 верасьня 2013 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
Намесьнік старшыні ўраду Расеі, Кіраўнік апарату ўраду Расеі
21 траўня 2012 — 8 траўня 2013
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
Намесьнік старшыні ўраду Расеі
27 сьнежня 2011 — 21 траўня 2012
Прэзыдэнт: Дзьмітры Мядзьведзеў
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Пуцін
Намесьнік старшыні ўраду Расеі
27 сьнежня 2011 — 21 траўня 2012
Прэзыдэнт: Дзьмітры Мядзьведзеў
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Пуцін
Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі
3 жніўня 1999 — 12 траўня 2008
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Уладзімер Пуцін
Дзьмітры Мядзьведзеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 верасьня 1964 (60 гадоў)
в. Сонцава, Чаплыгінскі раён, Ліпецкая вобласьць, Расея
Партыя: Адзіная Расея
Сужэнец: 1. Юлія Пятроўна (у дзявоцтве Лукаянава) Вішнеўская (1968 г. н.) з 1987 году по 1996 год;
2. Натальля Васільевна Дубавіцкая (1973 г. н.) з 1996 году, афіцыйна — з 2004 году
Дзеці:
  • Арцём Суркоў (1987 г.) усынавіў,
  • Раман Суркоў (2002 г.),
  • Марыя Суркова (2003 г.),
  • Цімур Суркоў (2010 г.)
Бацька: Юры Данілбекавіч Дудаеў
Маці: Зоя Антонаўна Суркова
Адукацыя: вышэйшая, эканамічная
Узнагароды:
Выступленьне Ўладзіслава Суркова на 5 зьезьдзе «Наши». 15 красавіка 2010 году

Уладзісла́ў Ю́р’евіч Сурко́ў (па-расейску: Владислав Юрьевич Сурков; нарадзіўся 21 верасьня 1964 году, вёска Сонцава, Ліпецкая вобласьць, Расея) — расейскі дзяржаўны дзяяч, аўтар канцэпцыі «сувэрэннай дэмакратыі». Памочнік прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (з 20 верасьня 2013 г.)[1][2]. Раней намесьнік старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі — кіраўнік апарату Ўрада Расейскай Фэдэрацыі (2012—2013).

Першыя пяць гадоў свайго жыцьця Ўладзіслаў Суркоў пражыў у Чачэна-Інгускай АССР. У 1959 годзе яго будучая маці, выпускніца Тамбоўскага пэдагагічнага інстытуту Зоя Антонаўна Суркова (1936 г.н.) па разьмеркаваньні была накіравана на працу школьным настаўнікам у сяло Дуба-Юрт Чачэна-Інгускай АССР. У школе яна пазнаёмілася з настаўнікам малодшых клясаў Юрыем (пры нараджэньні — Андарбекам) Данілбекавічам Дудаевым (1942 г.н.), за якога выйшла замуж і 21 верасьня 1964 г. у іх нарадзіўся сын.

Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце сталі і сплаваў (МІСіС) у 1982—1983 гадах і тры гады — у Маскоўскім інстытуце культуры на факультэце рэжысуры масавых тэатралізаваных прадстаўленьняў, але ня скончыў гэтыя ВНУ. У канцы 1990-х гадоў скончыў Міжнародны ўнівэрсытэт у Маскве, магістр эканамічных навук. Уладальнік прафэсійнага сертыфіката ў галіне сувязяў з грамадзкасьцю РАСО. Валодае ангельскай мовай.

Першая жонка — Юлія Пятроўна Вішнеўская (прозьвішча па першым мужу), у дзявоцтве Лукаянава (нар. 24 сьнежня 1966 году), стваральніца Музэя ўнікальных лялек у Маскве, пражывае ў Лёндане. Другая жонка — Натальля Васільеўна Дубавіцкая (нар. 15 сьнежня 1973), намесьнік генэральнага дырэктара па сувязях з грамадзкасьцю ААТ «Група прамысловых прадпрыемстваў РКП». Да 1998 году працавала асабістым пісарам Суркова. У 1998—2006 гг. — кіраўнік фірмы «Майстэрня вытанчаных рашэнняў 21-га стагоддзя», якая спэцыялізуецца на дызайне інтэр’ераў. Па афіцыйных дадзеных, за 2010 год зарабіла 85 200 000 рублёў, за 2011-ы — 125,2. Дзеці: Арцём Суркоў (1987) — сын Юліі Вішнеўскай ад першага шлюбу, быў усыноўленым Сурковым ў маленстве; у другім шлюбе ў Суркова нарадзілася трое дзяцей: Раман (2002 г.), Марыя (2004 г.) і Цімур (2010 г.).

Дзяржаўная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Уладзіслаў Суркоў разам з Уладзімерам Пуціным. 2 лютага 2012 году

У 1983—1985 гадах служыў у Савецкім войску, у адной з артылерыйскіх частак Паўднёвай групы войскаў у Вугоршчыне. У 2000-я гады міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў распавёў, што Суркоў праходзіў тэрміновую службу ў спэцназе Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня. Дадзены факт пацьвердзіў таксама бацька Суркова.

У 1987 годзе ўзначаліў рэклямны аддзел кіраванага Міхаілам Хадаркоўскім Цэнтру міжгаліновых навукова-тэхнічных праграмаў Фонду моладзевай ініцыятывы пры Фрунзенскім райкаме ВЛКСМ г. Масквы. Спачатку працаваў там у якасьці целаахоўніка Хадаркоўскага.

У 1988 годзе ўзначальваў агенцтва рынкавых камунікацыяў «Метапрэс».

У 1992 годзе — прэзыдэнт, віцэ-прэзыдэнт Расейскай асацыяцыі рэклямадаўцаў.

У 1991—1996 гадах займаў кіруючыя пасады ў Таварыстве крэдытна-фінансавых прадпрыемстваў «Менатэп» (якое ў той час узначальваў Міхаіл Хадаркоўскі), у далейшым — банка «Менатэп».

У 1996—1997 гадах — намесьнік кіраўніка, кіраўнік Дэпартаманта па сувязях з грамадзкасьцю ЗАТ «Распрам»; першы намесьнік старшыні Рады камэрцыйнага інавацыйнага банка «Альфа-Банк», з уладальнікам якога Міхаілам Фрыдманам ён сябраваў з часу сумеснага пражываньня ў інтэрнаце МІСіС.

У 1998—1999 гадах — першы намесьнік генэральнага дырэктара, дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю ААТ «Грамадзкае расейскае тэлебачаньне».

У 1999 годзе — памочнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.

Са жніўня 1999 году — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Лічыцца адным са стваральнікаў і ідэолягаў партыі «Адзіная Расія». У інтэрвію агенцтву Інтэрфакс 27 сьнежня 2011 г. пры адстаўцы з пасады намесьніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Расеі Суркоў сьцьвярджаў, што: "Я быў у ліку тых, хто дапамагаў прэзідэнту Ельцыну ажыцьцявіць мірны пераход улады. У ліку тых, хто дапамагаў прэзідэнту Пуціну стабілізаваць палітычную сыстэму. Першым творам Суркова СМІ называлі перадвыбарчы блёк «Адзінства», створаны ў 1999 годзе ў якасьці процігі блёку Яўгена Прымакова і Юрыя Лужкова «Айчына — Уся Расея». Яго праектамі былі таксама стварэньне выбарчага блёка «Радзіма» (2003) і «партыі ўлады» «Адзіная Расея» (2003), а таксама другой «партыі ўлады» — «Справядлівая Расея: Радзіма / Пенсіянеры / Жыцьцё» (2006). Адзін з натхняльнікаў праектаў «Ідучыя разам» (2000) і руху «Нашы» (2005).

У 2003 годзе заявіў аб магчымым прадастаўленьні Чачэнскай рэспубліцы «аўтаноміі» у складзе Расеі.

З сакавіка 2004 году — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі — памочнік Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.

У жніўні 2004 году ўвайшоў у Раду дырэктараў ААТ «АК Транснафтапрадукт», у верасьні таго ж году — абраны старшынём рады дырэктараў кампаніі[3].

З 15 траўня 2008 году — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі[4].

3ь 1 сьнежня 2009 прызначаны кіраўніком рабочай групы «па распрацоўцы праекта стварэньня тэрытарыяльна адасобленага комплексу для развіцьця даследаваньняў і распрацовак і камерцыялізацыі іх вынікаў».

У чэрвені 2010 году ўвайшоў у склад Апякунскай рады Фонду «СКОЛКАВА».

З 2010 году — сябра апякунскай рады Фонду «СКОЛКАВА».

27 сьнежня 2011 прызначаны намесьнікам Старшыні Ўрада Расейскай Фэдэрацыі.

21 траўня 2012 году прызначаны намесьнікам старшыні Ўрада Расейскай Фэдэрацыі — кіраўніком апарату Ўрада Расейскай Фэдэрацыі[5][6].

9 чэрвеня 2012 прызначаны кіраўніком Урадавай камісіі па разьвіцьці тэлерадыёвяшчаньня.

У чэрвені 2012 Суркову даручана курыраваць сродкі масавай інфармацыі, юстыцыю, узаемадзеяньне з судамі і пракуратурай, статыстыку.

З 12 жніўня 2012 году па 9 верасьня 2013 году — старшыня Камісіі па пытаньнях рэлігійных аб’яднаньняў пры ўрадзе РФ[7]. Выступіў супраць праекту закона, які забараняе дзяржслужачым валодаць нерухомасьцю за мяжой.

1 траўня 2013 году, выступаючы зь лекцыяй у Лёнданскай школе эканомікі, сьцьвярджаў, што сьледчыя СК Расеі, нягледзячы на ўзбуджаную крымінальную справу, не валодаюць доказамі аб крадзяжах у інавацыйным цэнтры Сколкава[8]. Гэты выступ, якое шэраг аглядальнікаў расцанілі як ціск на сьледзтва, выклікала канфлікт са Сьледчым камітэтам Расейскай Фэдэрацыі.

7 траўня 2013 году прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі крытыкаваў работу ўрада, якое, па ацэнцы Пуціна, не выканала яго даручэньня нават на траціну. Рэагуючы на крытыку, Суркоў пярэчыў кіраўніку дзяржавы па шэрагу пытаньняў і пры тэлекамэрамі спрачаўся з Пуціным. Некаторыя аналітыкі палічылі менавіта сварку з Пуціным прычынай звальненьня Суркова на наступны дзень.

8 траўня 2013 году звольнены Пуціным з пасады намесьніка старшыні Ўрада Расейскай Фэдэрацыі — з фармулёўкай «па ўласным жаданьні». Адстаўку Суркова ацанілі як «выбітны палітычны розум Крамля», заходні друк успрыняла як удар па пазыцыях прэм’ер-міністра Дз. Мядзьведзева, члены кабінэта якога па меры нарастаньня няўдач у эканоміцы і пратэсных настрояў выбываюць зь вялікай палітыкі адзін за адным.

З 20 верасьня 2013 году — памочнік прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Займаецца пытаньнямі ўзаемаадносінаў з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.

У траўні 2014 году ў якасьці памочніка прэзыдэнта РФ выяжджаў у Абхазію і спрабаваў урэгуляваць ўнутрыпалітычны крызіс у Абхазіі[9].