Падкляса ад | выключнае права |
---|---|
Частка ад | абавязанаснае права, маёмаснае права, камэрцыйнае права |
Частка больш агульнага | права на маёмасьць |
Мае якасьць | адчужэньне |
Ула́снасьць — прысваеньне і набыцьцё сродкаў вытворчасьці і прадметаў спажываньня ў сваю прыналежнасьць і уладу ў ходзе вытворчасьці, разьмеркаваньня, абмену і спажываньня.
Мае галоўнае значэньне ў грамадзтве, бо аснову гаспадарчага жыцьця складае пэўны від хады вытворчасьці. Вызначае сутнасьць паноўных у грамадзтве гаспадарчых дачыненьняў праз сродкі працы, якія ёсьць дзейнай часткай сродкаў вытворчасьці. Заканадаўства ўстанаўлівае прававыя ўмовы грамадзкіх дачыненьняў валоданьня(en), карыстаньня і распараджэньня маёмасьцю, што належыць асобам і ўраду. Уласьнікі надзяляюцца правам праз набыцьцё гаспадарчымі дачыненьнямі выгляду правадачыненняў. Разьмеркаваньне між уласьнікамі залежыць ад вынікаў грамадзкага ўзнаўленьня. Дзяржава бароніць умовы разьвіцьця ўласнасьці праз наданьне правоў ажыцьцяўленьня гаспадараньня[1].
Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае прыватны і дзяржаўны віды ўласнасьці. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь абвяшчае воды, лясы і нетры выключнай уласнасьцю дзяржавы. Таксама ўласнасьцю дзяржавы ёсьць сельскагаспадарчыя землі. На 2010 г. дзель прыватнай уласнасьці складала 27%[2]. На 2015 г. агульны кошт дзяржаўнай уласнасьці складаў каля $140 млрд[3].
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |