Улуру

Улуру
Скала Эерза
Улуру з паветра
Улуру з паветра
Найвышэйшы пункт
Вышыня 863 н. у. м.
Адносная вышыня 348 н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Паўночная тэрыторыя
Кантынэнт Аўстралія
Краіна Аўстралія
Геалёгія
Узрост 550—530 млн гадоў
Тып гары Астанец
Тып пароды Аркоза
Улуру на мапе Аўстраліі
Улуру
Улуру
Улуру

Улуру (па-ангельску: Uluru, па-піт’янт’ят’ярску: Uluṟu), альбо скала Эерза (анг. Ayers Rock) — пяшчанікавая гара на поўдні Паўночнай тэрыторыі Аўстраліі. Знаходзіцца за 335 км на паўднёвы захад ад найбліжэйшага места — Эліс Спрынг.

Улуру — сьвятая гара абарыгеннага народу піт’янт’ят’яра анангу. Разам з гарой Катай Т’ютай уключаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Анангу з племені піт’янт’ят’яра называюць гару Улуру ([ʊlʊɻʊ]). У піт’янт’ят’ярскай гаворцы гэта неперакладальнае імя ўласнае, якое таксама сустракаецца ў іхніх прозьвішчах.

19 ліпеня 1873 землямер Ўільям Госі назваў гэтую мясьціну скалой Эерза ў гонар тагачаснага обэр-сакратара Паўднёвай Аўстраліі сэра Генры Эерза. Адгэтуль павялося выкарыстаньне абодвух назваў.

У 1993 року была ўведзеная практыка падвойнага найменьня, паводле якое афіцыйныя назвы мясьцінаў складаюцца адначасна з абарыгеннага і ангельскага варыянтаў. 15 верасьня 1993 року гара была перайменаваная ў «Скалу Эерза / Улуру» і стала першым афіцыйным дзьвюхмоўным аб’ектам Паўночнай тэрыторыі. 6 лістапада 2002 адбылося перайменаваньне ў «Улуру / скалу Эерза».

Улуру — адна з самых пазнаваных прыродных славутасьцяў Аўстраліі. Пяшчанікавае ўтварэньне вышынёй 863 м вылучаецца над ваколіцамі на вышыню 348 м, большасьць скалы пэрымэтрам 9,4 км знаходзіцца пад зямлёю. Улуру і суседняя гара Ката Т’юта зьяўляюцца сьвятымі для народу анангу, карэннага насельніцтва гэтай тэрыторыі.

Улуру адметная зьменлівасьцю колераў у розны час содняў і поры году, асабліва на сьвітанку і заходзе Сонца, калі сьвеціцца чырвоным.

Улуру ёсьць астанцом — вытарклай самотнай астаткавай пукатасьцю (пагоркам), якая рэзка ўзвышаецца і атачоная працяглымі і параўнальна плоскімі эразійнымі нізінамі ў сухой сьпякотнай вобласьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]