Унска-Санскі кантон | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | кантон Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны |
Адміністрацыйны цэнтар | Біхач |
Дата ўтварэньня | 12 чэрвеня 1996 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Код ISO 3166-2 | BA-01 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Унска-Санскі кантон (па-басьнійску: Unsko-sanski kanton, па-харвацку: Unsko-sanska županija, па-сэрбску: Унско-сански кантон) — адзін з 10 кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны, якая ўваходзіць у склад Босьніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтар — горад Біхач.
Складаецца з Града Біхача і Града Цазіна, і яшчэ шасьці абшчын — Босанска-Крупа, Босанскі-Пэтравац, Бужым, Вяліка-Кладуша, Ключ, Санскі-Мост. Унска-Санскі кантон на поўначы, захадзе і паўночным усходзе мяжуе з рэгіёнамі Харватыі, якія раней уваходзілі ў склад Рэспублікі Сэрбская Краіна. На ўсходзе і паўднёвым усходзе з Рэспублікай Сэрбскай, на поўдні з Герцагбасанскім кантонам Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны.
Унска-Санскі кантон разьмешчаны ў паўночна-заходнім куце Босьніі і Герцагавіны, адміністрацыйны цэнтар у Біхачы. Тэрыторыя кантону разам з суседнімі абшчынамі ў складзе Рэспублікі Сэрбскай суадносіцца з гістарычным рэгіёнам Босанская Краіна. Кантон мае выключнае геаграфічнае знаходжаньне паблізу калідораў, што злучаюць Заходнюю Эўропу праз Усходняе Міжземнамор’е з Блізкім Усходам. Марфалягічная структура кантону ўтворана пераважна пагоркамі ды нізкімі карставымі палямі, алювіальнымі паніжэньнямі і катлавінамі, з шматлікімі рачнымі далінамі. Клімат умерана-кантынэнтальны.
Па выніках перапісу насельніцтва 2013 году Унска-Санскі кантон меў 273 261 жыхары са шчыльнасьцю 66,25 чал/км², і суадносна па гэтых паказчыках займаў чацьвертае і сёмае месца сярод кантонаў Босьніі і Герцагавіны. У гэты ж час плошча 4 125 км² робіць Унска-Санскі кантон па гэтаму паказчыку другім у Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны пасьля Кантона 10, і займае 15,79% плошчы Фэдэрацыі, ці 8,10% ўсёй Босьніі і Герцагавіны цалкам. Нягледзячы на вялікую канцэнтрацыю насельніцтва ў Босанскай-Крупе, Цазіну, Вялікай-Кладушы, кантон адносіцца да рэдканаселеных.
Склад насельніцтва: