Упсала | |
па-швэдзку: Uppsala län | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Упсала |
Дата ўтварэньня | 1714 |
Ляндсгёўдынг | Стэфан Атэфаль |
Насельніцтва (2023) | 404 589 (5-е месца) |
Шчыльнасьць | 44,8 чал./км² |
Плошча | 8 209 км² (15-е месца) |
Шырата | Паўночная 59°51’30 |
Даўгата | Усходняя 17°39’0 |
Лэн Упсала на мапе Швэцыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-C |
Код аўтам. нумароў | C |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Упса́ла (па-швэдзку: Uppsala län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы Швэцыі ў ляндскапе Ўплянд (за выключэньнем невялічкага востраву Ёрсён, які знаходзіцца ў Естрыкляндзе). Мяжуе з лэнамі Стакгольм, Сёдэрманлянд, Вэстманлянд і Еўлеборг, а таксама мае невялічкі адрэзак мяжы зь Фінляндыяй (на востраве Мэркет у Стакгольмскіх шхэрах). Адміністрацыйны цэнтар — Упсала.
Лэн Упсала разьмешчаны на ўсходзе сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 8 камунаў. Мае выйсьце да возера Мэлярэн і Балтыйскага мора. Насельніцтва лэну складае 404 589 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).
Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Ўпсала зьяўляюцца Ўпсала (166 698 чал.), Энчэпінг (25 071 чал.), Больста (15 436 чал.).
Упсала (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў