па-ангельску: Persian Lessons[1][2][3][…] па-француску: Les Leçons persanes | |
Жанр | драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
Прадусар | |
У ролях | |
Апэратар | |
Мантаж | Вэсэла Марчэўская[d] |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Распаўсюд | Cirko Film[d][4] |
Дата выхаду | 22 лютага 2020[5], 24 верасьня 2020[6], 3 сьнежня 2020[4], 17 красавіка 2020[5] і 19 студзеня 2022[7] |
Працягласьць | 127 хвіліна[8] і 128 хвіліна[7] |
Краіна | |
Мова | нямецкая[9] і француская мова[9] |
Прыбытак | 323 595 $[10] |
Старонка на IMDb |
«Уро́кі фарсі́» (па-нямецку: Persischstunden, па-расейску: Уроки фарси) — нямецка-беларуска-расейскі мастацкі фільм рэжысэра ЗША Вадзіма Пэрэльмана, прадстаўлены ў 2020 року.
Дзеяньне фільма адбываецца ў часы Другой сусьветнай вайны. Галоўны герой — бэльгійскі жыд, які апынаецца ў нацысцкім канцлягеры і пазьбягае расстрэлу, выдаючы сябе за пэрса. Нямецкія жаўнеры знаёмяць яго з канцлягерным кухарам, немцам Кляўсам Кохам, які марыць пасьля вайны зьехаць у Іран і адкрыць рэстаран. Жыль пачынае вучыць камэнданта выдуманай ім мове, якую выдае за фарсі…[11].
Актор | Роля |
---|---|
Наўель Пэрэс Біскаярт | Жыль Крэм’ё |
Лярс Айдынгер | Кляўс Кох |
Ёнас Най | Макс |
Дэйвід Шустэр | Паўль |
Аляксандар Бэер | камэндант лягеру |
Андрэас Гёфэр | ад’ютант камэнданта фон Дэвіц |
Леані Бэнэш | Эльза |
Люіза-Сэлін Гафрон | Яна |
Ніка Эрэнтайт | обэрштурмфюрэр Круп |
Джузэпэ Скілячы | Марка Росі |
Фільм створаны супольна беларускім „Беларусьфільмам“, нямецкімі „LM Media“ і „One Two Films“ ды расейскай „Hype Film“. Праца пачалася ў 2013 року. Сцэнар Ільлі Цофіна складзены паводле апавяданьня Вольфганга Кольгаазэ «Вынаходніцтва мовы»[12]. Большая частка здымак ладзілася на тэрыторыі Беларусі (у прыватнасьці, у Бабруйскай крэпасьці[13]).
Прэм’ера фільму адбылася на Бэрлінскім кінафэстывалі 2020 року (па-за конкурсам). Намінаваны на прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі[14].