Усходняя Прусія

Усходняя Прусія
Ostpreußen

Сьцяг
Гімн nationalhymne of east prussia[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Прусія
Статус Правінцыя Прусіі
Уваходзіць у
Сталіца Кёнігсбэрг
Дата ўтварэньня 1772
1878
Дата скасаваньня 1829
1945
Афіцыйныя мовы нямецкая
Насельніцтва (1905) 2 025 741
Плошча 36 993,9 км²
Месцазнаходжаньне Усходняй Прусіі
Усходняя Прусія на мапе
Код аўтам. нумароў I C
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Усхо́дняя Пру́сія (па-нямецку: Ostpreußen, Аўдыё вымаўленьне ; па-лацінску: Borussia orientalis, па-польску: Prusy Wschodnie) — правінцыя Прусіі. Колішняя сяброўка Паўночнанямецкага зьвязу, якая лічылася жытніцай Нямецкай імпэрыі. У адпаведнасьці з рашэньнем Патсдамскай канфэрэнцыі Прусія як дзяржаўнае ўтварэньне было ліквідаванае, Усходняя Прусія была падзеленая між Савецкім Саюзам і Польшчаю. Трэцяя частка Ўсходняй Прусіі зь ядром Прусіі местам Кёнігзбэргам (перайменаваным Саветамі ў Калінінград) склала Калінінградзкую вобласьць; пэрыфэрыйныя тэрыторыі, якія складаюць больш за дзьве траціны былой нямецкай правінцыі, знаходзяцца ў складзе Летувы і Польшчы.