![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 200 |
Памёр | 20 студзеня 250 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | хрысьціянства і Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 20 студзеня[2] |
Фабіян (па-лацінску: Fabianus PP.), каля 200 — памёр 20 студзеня 250) — папа рымскі з 10 студзеня 236 па 20 студзеня 250 году.
Падчас 14-гадовага кіраваньня Фабіяна наступіла зацішша ў перасьледзе хрысьціянаў. Фабіян меў дастаткова ўплыву на імпэратарскі двор, каб дамагчыся вяртаньня целаў папаў Антэра і антыпапы Іпаліта з Сардыніі, дзе яны памерлі на катарзе ў рудніках.
З узыходжаньнем на сталец імпэратара Дэцыюса палітыка цярпімасьці рымскага ўрада ў адносінах да хрысьціянства скончылася. Дэцыюс загадаў лідэрам хрысьціянскіх супольнасьцяў прадэманстраваць сваю ляяльнасьць да Рыму пашанай малюнкаў, што прадаставіў рымскі ўрад. Гэта, вядома, было непрымальна для хрысьціян, і Фабіян стаў адной з самых першых ахвяраў Дэцыюса, калі быў усечаны мячом 20 студзеня 250 году[3].
Успамін сьвятога Фабіяна 20 студзеня.