Фабіян Руіс

Фабіян Руіс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1996(1996-04-03)[1][2][3] (28 гадоў)
Рост 189 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пары Сэн-Жэрмэн
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016
2016—2018
2017
2018—2022
2022—
Бэтыс 2
Бэтыс
Эльчэ (арэнда)
Напалі
Пары Сэн-Жэрмэн
23 (3)
50 (3)
18 (1)
125 (18)
59 (5)
Зборныя
2019— Гішпанія 35 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2024.

Фабія́н Ру́іс Пэ́ньня (па-гішпанску: Fabián Ruiz Peña; нар. 3 красавіка 1996 году) — гішпанскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Руіс нарадзіўся ў прадмесьці Сэвільлі, што вызначыла тое, што хлопцам футбаліст далучыўся да «Бэтысу» ў 2004 годзе ў веку васьмі гадоў[4]. У ліпені 2014 году гулец быў пераведзены ў рэзэрву[5], а 21 верасьня таго ж году дэбютаваў у складзе другой каманды, зьявіўшыся на замену ў другім тайме ў хатнім матчы супраць «Марбэльлі»[6]. Фабіян згуляў свой першы матч у якасьці прафэсіянала 16 сьнежня, замяніўшы Хаві Торэса на 51-й хвіліне гасьцявога матчу Сэгунды, калі сэвільскі клюб здабыў перамогу над «Люга» зь лікам 1:0[7]. У першай камандзе клюбу ў Ля Лізе запачаткаваў выступы 23 жніўня 2015 году, выйшаўшы на замену ў хатнім матчы супраць «Вільярэалу»[8]. У 2017 годзе абараняў колеры «Эльчэ», пасьля чаго вярнуўся ў сэвільскі клюб.

Па вяртаньні гулец стаў гульцом першай адзінаццатцы, калі каманду ачольваў Кіке Сэт’ен. Свой першы гол у найвышэйшым дывізіёне забіў 25 верасьня 2017 году ў хатнім матчы супраць «Левантэ», што дапамагло дружыне атрымаць перамогу зь лікам 4:0. 31 студзеня наступнага году ён падоўжыў кантракт да 2023 году[9]. 30 красавіка 2018 году Фабіян забіў пераможны гол за «Бэтыс», забясьпечыўшы сабе месца ў Лізе Эўропы на наступны сэзон, пасьля хатняй перамогі над «Малягай» зь лікам 2:1[10]. Аднак, летам гішпанец далучыўся да італьянскага «Напалі». Як паведамлялася, нэапалітанскі клюб выклаў за спартоўца 30 мільёнаў эўра[11][12]. 16 сьнежня паўабаронца згуляў у Лізе чэмпіёнаў супраць сэрбскай «Црвены Зьвезды»[13]. Празь дзесяць дзён гішпанец дэбютаваў у Сэрыі А. 30 жніўня 2022 году гулец прыяднаўся да францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн», склаўшы пяцігадовую працоўную дамову[14]. 10 верасьня згуляў матч супраць «Брэста», а першы гол забіў толькі 1 лютага 2023 году, улучыўшы мяч у браму «Манпэлье».

Гулец прыцягваўся да зборных розных узростаў. У нацыянальную зборную Гішпаніі быў выкліканы трэнэрам Люісам Энрыке 15 сакавіка 2019 году на два адборачныя матчы да чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборных Нарвэгіі і Мальты[15]. Дэбютаваў у складзе каманды 7 чэрвеня 2019 году ў адборачным матчы, але супраць зборнай Фарэрскіх астравоў, выйшаўшы на замену Іску на 74-й хвіліне[16].

«Напалі»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]