Факунда Пэлістры

Факунда Пэлістры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сьнежня 2001(2001-12-20)[1] (23 гады)
Рост 1,74 м
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Панатынаікос
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020
2020—2024
2021
2021—2022
2024
2024—
Пэньяроль
Манчэстэр Юнайтэд
Алявэс (арэнда)
Алявэс (арэнда)
Гранада (арэнда)
Панатынаікос
32 (1)
13 (0)
12 (0)
21 (0)
15 (2)
11 (0)
Зборныя
2022— Уругвай 32 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2024.

Факу́нда Пэлі́стры (па-гішпанску: Facundo Pellistri; нар. 20 сьнежня 2001 году) — уругвайскі футбаліст, правы ўінгер грэцкага клюбу «Панатынаікос» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Мае гішпанскія і італьянскія карані. Адзначаўся як добры гулец такімі майстрамі, як то Дыега Фарлянам і Хуанам Раманам Рыкельмэ[2][3].

Пэлістры ёсьць выпускніком моладзевай акадэміі «Пэньяроля», да якой ён далучыўся ў 2012 годзе[4]. Дэбютаваў на прафэсійным узроўні 11 жніўня 2019 году ў гульні «Пэньяроль» супраць «Дэфэнсор Спортынгу», якая завяршылася ўнічыю 2:2[5]. Першым голам адзначыўся 6 лістапада 2019 году ў матчы супраць клюбу «Сэра», дзякуючы чаму «Пэньяроль» здабыў перамогу зь лікам 3:1. За ўдалыя выступы ў дэбютным сэзоне быў уключаны ў сымбалічную зборную чэмпіянату ў сьнежні 2019 году[6].

5 кастрычніка 2020 году кантракт гульца быў выкуплены ангельскім «Манчэстэр Юнайтэдам» за 9 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[7][8][9]. Дыега Фарлян, які на той час ачольваў «Пэньяроль», падтрымаў Пэлістры ў размове з галоўным трэнэрам «Манчэстэр Юнайтэд» і былым таварышам па камандзе Уле-Гунарам Сульшэрам, параўнаўшы маладога гульца з Раянам Гігсам і падкрэсьліўшы ягоную здольнасьць добра гаварыць па-ангельску[10]. Аднак, 31 студзеня 2021 году ўругваец на правах арэнды далучыўся да «Алявэсу»[11][12]. Па вяртаньні дэбютаваў у складзе манчэстэрцаў 10 студзеня 2023 году, зьявіўшыся на замену ў матчы Кубак лігі супраць «Чарлтан Атлетыка». У Прэм’ер-лізе запачаткаваў кар’еру 8 лютага ў матчы супраць «Лідс Юнайтэд». Першую частку 2024 году правёў у арэндзе ў гішпаскай «Гранады»[13].

21 жніўня 2024 году Пэлістры падпісаў чатырохгадовы кантракт з грэцкім клюбам «Панатынаікос»[14].

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Уругваю 27 студзеня 2022 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Парагваю[15].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]