Фантан

Вадаграй

Фанта́н, або вадагра́й — гэта аздобная канструкцыя, зь якой трыскам ліецца вада. Фантаны клясыфікуюцца на скульптурныя, статычныя, колерадынамічныя й музычныя фантаны.

На кастрычнік 2013 году ў Менску налічвалася звыш 60 вадаграяў, зь якіх больш за палову належала УП «Менскзелянбуд». Найбольш старым вадаграем быў «Хлопчык зь лебедзем» у Аляксандраўскім сквэры. Яго ўзьвялі ў 1874 годзе паводле кампазыцыі італьянскага майстра Флярэнца Бэрніні пасьля пуску ў месьце вадаправоду[1].

  1. ^ Дыяна Серадзюк. Аазісы, закутыя ў каменьне // Зьвязда : газэта. — 5 кастрычніка 2013. — № 188 (27553). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фантансховішча мультымэдыйных матэрыялаў