Фаніпаль лац. Fanipal | |||||
Панарама места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1856 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Койданаўскі | ||||
Плошча: | 4,75 км² | ||||
Вышыня: | 235 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 16 444 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 3461,89 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1716 | ||||
Паштовы індэкс: | 222750 | ||||
СААТА: | 6222506000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°45′0″ пн. ш. 27°20′0″ у. д. / 53.75° пн. ш. 27.33333° у. д.Каардынаты: 53°45′0″ пн. ш. 27°20′0″ у. д. / 53.75° пн. ш. 27.33333° у. д. | ||||
± Фаніпаль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://fanipol.net/be/ |
Фа́ніпаль — места ў Беларусі, каля ракі Вязенскай. Уваходзіць у склад Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 444 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Койданава і МКАД, за 22 км ад Менску, каля аўтамабільнай дарогі Берасьце — Ворша; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы.
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, у аснове тапоніму Фаніпаль жаночае імя Фаня (Фэонія або Яўхімія) у спалучэньні з фармантам -поль (поле)[2]. Таксама існуе легенда, што паселішча атрымала сваю назву ў гонар дачок мясцовага зямяніна — Фані і Полі.
Першы пісьмовы ўпамін пра Фаніпаль як фальварак зямянаў Энэльфэльта і Багдашэўскага датуецца 1856 годам. У 1871 годзе тут адкрыўся чыгуначны прыпынак Чэчын, які пазьней ператварылі ў станцыю Токараўскую (Токараўку[3]), названую ў гонар менскага губэрнатара Токарава — заснавальніка Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. 9 жніўня 1876 году чыгуначная станцыя пачала называцца Фаніпаль.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Фаніпаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР.
У 1965 годзе ў Фаніпале пабудавалі першы завод — гэта адзіны ў Беларусі завод жалезабэтонных маставых канструкцыяў. 29 красавіка 1984 году Фаніпаль атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, а 22 чэрвеня 1999 году — статус гораду раённага падпаракаваньня. 20 лістапада 2006 году афіцыйна зацьвердзілі герб места.
У Фаніпалі дзейнічаюць царква (з 2005 году), каталіцкая капліца (з 2006 году вядзецца будаваньне касьцёла), царква хрысьціянаў веры эвангельскай «Благадаць».
На 2011 год у гімназіі і сярэдняй школе Фаніпалю навучаліся 1400 вучняў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх клясах. У месьце ёсьць 4 дашкольныя ўстановы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, а таксама музычная школа, дзе 218 дзяцей навучаюцца па спэцыяльнасьцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віялянчэль, кляса духавых інструмэнтаў.
Жыхары места могуць карыстацца бібліятэкай зь вялікім фондам кніжак, які рэгулярна папаўняецца. У цяперашні час яе паслугамі карыстаюцца 2115 чытачоў, зь іх 895 — навучэнцы.
Фаніпаль падзяляецца на 5 мікрараёнаў: Моладзевы, Паўночны, Цэнтральны, Заводзкі і Паўднёвы.
На 2011 год працаўладкаваньне ў Фаніпалі мелі 7800 чалавек, частка якіх з сталіцы. З 7,2 тыс. працоўных жыхароў большасьць (звыш 60%) у асноўным працавала ў сталіцы[9].
Прадпрыемствы: рамонтна-мэханічныя, жалезабэтонных канструкцыяў.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Фаніпалю |
---|
|
Аўтамабільныя шляхі злучаюць Фаніпаль зь Менскам і Койданавам. За 17 км знаходзіцца Менская кальцавая аўтамабільная дарога. Таксама ў месьце ёсьць чыгуначная станцыя, што стаіць на электрыфікаванай лініі Беларускай чыгункі паміж Берасьцем і Менскам.
Нумар | Маршрут |
---|---|
М1 E30 | Берасьце (Казловічы) — Фаніпаль — Менск — граніца Расейскай Фэдэрацыі (Рэдзькі) |
Р1 | Менск — Фаніпаль — Койданаў |
На 2023 год у Фаніпалі месьціўся штаб 15-й зэнітнай ракетнай брыгады.
Фаніпаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў