Фартуна Сытард

Фартуна Сытард
Поўная назва Fortuna Sittard Combinatie
Заснаваны 1 ліпеня 1968
Горад Сытард, Нідэрлянды
Стадыён Трэндворк Арэна
Умяшчальнасьць: 12 500
Прэзыдэнт Эзгюр Ішытан Гюн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2023—2024 10 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fortunasittard.nl (нід.)

«Фартуна» (па-нідэрляндзку: Fortuna) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Сытарду. Заснаваны ў 1968 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў (1957, 1964).

Дружына «Фартуны» перад матчам супраць «Аякса» ў верасьні 1968 году.

Гісторыя клюбу прасочваецца да гісторыі двух клюбаў — «Фартуна-54» і «Сытардыя». «Фартуна-54» быў адносна пасьпяховым клюбам, які здабыў Кубак Нідэрляндаў у сэзоне 1956—1957 гадоў і ў тым жа сэзоне фінішаваў другім за «Аяксам» у Эрэдывізіі. У 1964 годзе клюб яшчэ раз стаў уладальнікам айчыннага кубка. У той жа час «Сытардыя» доўгі час змагалася за захаваньне месца ў лізе цягам шматлікіх сэзонаў. Празь фінансавыя цяжкасьці абодва клюбы аб’ядналіся 1 ліпеня 1968 году. Тым ня менш, у футбольных спаборніцтвах прадухіліць спад не атрымалася. Клюб адразу ў сэзоне 1968—1969 гадоў фінішаваў на апошнім месцы Эрэдывізіі і мусіць перакрочыць у Ээрстэ дывізію. «Фартуна» была блізу вылету і з гэтага дывізіёну, але дала рады і выратавалася. У наступнае дзесяцігодзьдзе клюб звычайна сканчваў сэзон у сярэдзіне табліцы, але некалькі разоў фінішаваў у зоне плэй-оф на прасоўваньне ў Эрэдывізію, але там трываў паразы. Толькі паводле вынікаў сэзону 1981—1982 гадоў сытардцы занялі другое месца і напрасткі прасунуліся ў элітны дывізіён.

У 1980-я ў клюбу пачаўся добры час, бо сытардцы стала ўмацаваліся ў лізе. У Кубку Нідэрляндаў каманда здолела дакрочыць да фіналу, выбіўшы з турніру «Роду», АЗ-67 і «Гронінген». У фінале цуда не адбылося і клюб зь мінімальным лікам саступіў ратэрдамскаму «Фэеноорду». З улікам таго, што ратэрдамцы сталі чэмпіёнамі краіны ў той сэзон, «Фартуна» атрымала квіток на ўдзел у розыгрышы Кубка ўладальнікаў кубкаў 1984—1985 гадоў. Нідэрляндцы выгулялі ў дацкага КБ і перамаглі кракаўскую «Віслу», не зважаючы на паразу ў гасьцявым матчы зь лікам 2:1. У чвэрцьфінале клюб з Сытарду двойчы быў пераможаны ангельскім «Эвэртанам». У сэзоне 1992—1993 гадоў «Фартуна» страціла сваё месца ў найвышэйшым дывізіёне. Яны фінішавалі на 16 месцы і яшчэ шанец захавацца, але ў пераходным турніры, не зважаючы на дзьве хатнія перамогі над «Гээрэнвээнам» (2:0) і клюбам НЭК (5:0), ня здолелі ўтрымацца на першым месцы. Праз сэзон клюб здабыў перамогу ў Ээрстэ дывізіі і ўжо ў сэзоне 1995—1996 гадоў зноў спаборнічалі ў элітным дывізіёне.

У наступныя гады ў Сытардзе набраліся моцы вядомыя гульцы Кевін Гофлянд, Марк ван Бомэль і Фэрнанда Рыксэн, якія былі выхаванцамі клюбнай акадэміі. Пазьней гэтыя гульцы далучыліся да больш моцных ПСВ і «Рэйнджарзу» і прыцягваліся да складу нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Таксама напрыканцы 1990-х колеры клюбы абаранялі выхаванцы ПСВ Вільфрэд Баўма і Патрык Пааўвэ, якія таксама мелі добрыя кар’еры. Трэнаваў «Фартуну» ў тыя часы Бэрт ван Марвэйк, які ў 2000 годзе сышоў да «Фэеноорду». 2000-я атрымаліся ня надта добрымі. Праз дрэнную трансфэрную палітыку клюб страціў месца ў Эрэдывізіі[4] і быў на мяжы расфармаваньня. Справы ўпарадкаваліся толькі ў 2016 годзе, калі клюб быў набыты турэцкім інвэстарам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]