Фарцюнэ Брыке | |
Fortunée Briquet | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Маргарыта-Уршуля-Фарт'юнэ Бэрнье / Marguerite-Ursule-Fortunée Bernier |
Нарадзілася | 26 чэрвеня 1782 |
Памерла | 14 траўня 1815[1] (32 гады) |
Сужэнец | Hilaire-Alexandre Briquet[d] |
Дзеці | Apollin Briquet[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, біёграф, паэтка, паліграф |
Гады творчасьці | 1801—1808 |
Мова | француская мова[2] |
Дэбют | 1801 |
Значныя творы | Dictionnaire historique, bibliographique et littéraire des Françaises et des étrangères naturalisées en France, connues par leurs écrits, ou par la protection qu’elles ont accordée aux gens de Lettres, depuis l’établissement de la Monarchie jusqu'à nos jours (1804) |
Фарцюнэ́ Брыкé (па-француску: Fortunée Briquet; поўнае імя: Маргарыта-Уршуля-Фарцюнэ Бэрнье, франц. Marguerite-Ursule-Fortunée Bernier; 16 чэрвеня 1782 году, Ньёр, Пуату, Францыя ― 14 траўня 1814, Ньёр, Пуату, Францыя) ― француская пісьменьніца[3].
Фарцюнэ Бэрнье паходзіла зь сям’і праўнікаў. Атрымала добрую адукацыю ў Ньёры[3]. У 15 гадоў выйшла пабралася шлюбам зь Ілерам-Аляксандрам Брыке, былым сьвятаром і выкладнікам Цэнтральнай школы ў Ньёры. У іх нарадзіўся сын, будучы гісторык Апален Брыке[4].
Брыке прытрымлівалася рэспубліканскіх ідэяў[4]. У 1808 годзе яна спыніла пісьменьніцкую дзейнасьць і разжанілася з мужам[5]. Памерла ва ўзросьце 32 гадоў[6].
З 16 гадоў выдавала вершы і каляндары ў гонар жанчынаў. У Парыжы яна часта наведвала салёны Фані дэ Баарнэ і Ан-Мары дзю Бакаж[7]. Ейныя творы публікаваліся ў «Almanach des Muses» і ў францускай бібліятэцы Шарля дэ Пужана[4].
Самая важная праца Фарцююнэ Брыке — «Гістарычны, літаратурны і бібліяграфічны слоўнік францужанак і іншаземак, натуралізаваных у Францыі» (франц. Dictionnaire historique, littéraire et bibliographique des Françaises et des étrangères naturalisées en France), выдадзены ў 1804 годзе, які яна прысьвяціла Напалеону. Поўная назва — «Гістарычны, літаратурны і бібліяграфічны слоўнік францужанак і іншаземак, натуралізаваных у Францыі, вядомых па сваіх працах або па абароне, якую яны аказвалі літаратарам, ад усталяваньня манархіі да нашых дзён» (франц. Dictionnaire historique, littéraire et bibliographique des Françaises et des étrangères naturalisées en France, connues par leurs écrits ou par la protection qu’elles ont accordée aux gens de lettres, depuis l’établissement de la Monarchie jusqu’à nos jours)[8].
Гэты слоўнік уяўляе сабой кампіляцыю з 564 запісаў пра франкамоўных жанчынаў паміж VI стагодзьдзем і Кансулятам, у тым ліку пра 330 аўтарак паміж 1700 і 1804 гадамі. Гэта важная крыніца інфармацыі пра жанчынаў, зьвязаных зь пісьменствам (мэцэнатак, аўтарак, салёньніцаў). Кожная біяграфія дапоўненая бібліяграфіяй[8].
Слоўнік перавыдадзены ў сакавіку 2016 году[4].