Фастаў | |||||
Поўная назва | FC Fastav Zlín, a.s. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1919 | ||||
Горад | Зьлін, Чэхія | ||||
Стадыён |
Летна Умяшчальнасьць: 6375 | ||||
Кіраўнік | Здэнек Чэрвэнка[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Нацыянальная футбольная ліга | ||||
· 2023—2024 | Першая ліга, 16 месца (паніжэньне) | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fctrinityzlin.cz (чэс.) |
«Фастаў» (па-чэску: Fastav) — чэскі футбольны клюб з гораду Зьліну. Заснаваны ў 1919 годзе. Уладальнік Кубка Чэхіі (2017).
Клюб быў закладзены ў 1919 годзе і ў прамежак часу паміж 1938 і 1947 гадамі браў удзел у найвышэйшым дывізіёне Чэхаславаччыны, перш чым быў пазбаўлены права на ўдзел у лізе праз маніпуляцыю вынікамі[2]. Да стварэньня асобнай чэскай лігі клюб гуляў у Першым дывізіёне Чэхаславаччыны спарадычна[2]. «Зьлін» узяў удзел у дэбютным розыгрышы чэскай Першай лігі, дзе правёў тры сэзоны. На сэзон 2002—2003 гадоў «Зьлін» вярнуўся ў элітным дывізіён, дзе адразу заняў 7 месца па вяртаньні. У наступных сэзонах зьлінскі клюб сканчваў спаборніцтвы таксама ў сярэдзіне табліцы.
Цяжкасьці пачаліся ўжо на старце сэзону 2008—2009 гадоў, калі каманда за першыя 16 матчаў здабыла ўсяго 9 пунктаў[3]. Клюб намагаўся ўнікнуць вылету зь Першай лігі, у выніку чаго зьлінцы нават набралі добрую хаду, калі потым у шасьці матчах здабылі пяць перамогаў[4]. Перад апошнім матчам дружыне была патрэбная перамога ў матчы супраць ябланецкага «Баўміту», каб пазьбегнуць страты месца ў найвышэйшым дывізіёне. Сустрэча адразу разышлася з плянам, то бок ужо да перапынку зьлінцы саступалі зь лікам 5:1. Выніковы лік 6:1, які стаў найбуйнешай паразай каманды за вельмі доўгі час, вымусіў «Зьлін» сысьці ў Другую лігу. У новым сэзоне ўжо ў лізе ніжэй «Зьлін» пачаў з шэрагу перамог і да матчы супраць «Карвіны» заставаўся непераможаным[5]. Урэшце спрыяльныя ўмовы скончыліся і клюб пачаў трываць паразы, якія прывялі да 10 месца паводле вынікаў сэзону. Перад сэзонам 2012—2013 гадоў кіраўніцтва кардынальна пачала перабудову клюбу, то бок была складзеная спонсарская дамова з кампаніяй Фастаў, скасаваўшы супрацу з Тэскомай[6]. Капітанам каманды стаў Томаш Полах, а ачоліў дружыну былы трэнэр славацкага «Ружамбэрку» Алеш Кржэчак. Прасоўваньне да эліты адбылося толькі паводле вынікаў сэзону 2014—2015 гадоў, а ў траўні 2017 году «Зьлін» стаў уладальнікам Кубка Чэхіі. На шляху да трафэю клюб здолеў выбіць праскія «Спарту» і «Славію», а таксама лібэрацкі «Слован».