Фляндрская бітва | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Францыя Вялікая Брытанія | Нямецкая Імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Жозэф Жоффр, Фэрдынанд Фош, Джон Фрэнч, Альберт I | Эрых фон Фалькенгайн, Альбрэхт Вюртэмбэргскі, Рупрэхт Баварскі, Макс фон Фабек, Аляксандар фон Лінзынгэн | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
Бэльгійская армія: 247 000 Француская армія: 3 989 103 Брытанская армія: 163 897 Усяго: 4 400 000 | 5 400 000 | ||||||||
Страты | |||||||||
Бельгійская армія: 21 562 Француская армія: 50 000 — 85 000 Брытанская армія: 7 960 забітых 29 563 параненых 17 873 зніклых 2 128 па невядомых прычынах, усяго: 58 155 | 8 050 забітых 29 170 параненых 10 545 зніклых, усяго: 46 765 | ||||||||
Фляндрская бі́тва, Іпрская бітва (1914) альбо Першая Іпрская бітва (18 кастрычніка 1914 — 22 лістапада 1914) — бітва паміж нямецкімі і саюзнымі войскамі падчас Першай сусьветнай вайны. Характарызуецца як апошняя манэўраная апэрацыя на Заходнім фронце. Скончылася безвынікова для абодвух бакоў.
Да кастрычніка практычна ўсе вучасткі Заходняга фронту сталі пазыцыйнымі. Ахапіць флянгі адзін аднаго абоім бакам цяпер не было магчымасьці, аднак абарона яшчэ не паўсюль была дастаткова моцнай. Да таго ж, супернікі яшчэ не валодалі дакладнымі зьвесткамі пра колькасьць і склад армій, што ім супрацьстаялі і меркавалі, што магчыа выйграць вайну калі нанесьці рашучы і моцны ўдар. Гэта сталася тым, што нямецкае і брытанскае камандваньні распрацавалі плян наступу ва Фляндрыі. Мэтаю нямецкага боку быў захоп францускіх партоў на беразе праліву Па-дэ-Кале. Гэты ўдар наносіўся галоўным чынам супраць Брытанскага Экспэдыцыйнага Корпусу, паколькі захоп партоў моцна б парушыў сувязь брытанскай арміі з радзімай. Для ажыцьцяўленьня гэтага пляну была сфармаваная новая 4-я армія. Во Фляндрыі знаходзіліся францускія, брытанскія і бэльгійскія войскі. Нямецкі наступ плянаваўся на фронце працягласьцю ў 70 км.
Брытанскае камандаваньне пад кіраўніцтвам Джона Фрэнча, у сваю чаргу, зьбіралася наступаць у глыб Бэльгіі з мэтаю глыбокага ахопу нямецкіх армій у Францыі. Аднак яно моцна недаацэньвала групоўку немцаў, да якіх пачало ўжо паступаць папаўненьне ў выглядзе сфармаваных у жніўні 1914 году шасьці «добраахвотніцкіх» карпусоў. Брытанскія пляны выклікала непакой францускага камандаваньня, так як непазьбежна прыводзіла да расьцягваньня лініі фронту і зьяўленьня на ёй не прыкрытых войскамі вучасткаў. Таму французы не падтрымалі брытанскія пляны і пачалі ўмацоўваць свае вучасткі фронту.