Фляран Бальмон | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 лютага 1980[1][2] (44 гады) | |
Рост | 167 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2004 2003—2004 2004—2008 2008—2016 2016—2020 |
Алімпік Ліён → Тулюза (арэнда) Ніцца Ліль Дыжон |
11 (1) 34 (0) 139 (4) 253 (7) 77 (1) |
Фляран Бальмон (па-француску: Florent Balmont; нарадзіўся 2 лютага 1980 году, Сэнт-Фуа-ле-Ліён, Францыя) — былы францускі футбаліст, які гуляў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.
Фляран зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Ліёну». 26 кастрычніка 2002 году, калі галоўным трэнэрам «Ліёну» быў Поль Ле Гуэн, дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі супраць каманды «Аячча» ў гасьцёх, дзе ягоны клюб атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Усяго за перашыя два сэзоны ў клюбе Фляран згуляў 11 матчаў. У 2003 годзе быў арандаваны ў «Тулюзай», дзе адыграў 34 матчы, ніводнага разу не забіўшы.
Улетку 2004 году правы на гульца выкупіла «Ніцца». Свой дэбютны матч за клюб з поўдня краіны Бальмон правёў 27 жніўня ў гульні супраць клюбу «Бастыя», якая скончылася зь лікам 1:1. Усяго на працягу чатырох сэзонаў гулец стала зьяўляўся ў асноўным складзе, згуляўшы за клюб 139 матчаў і забіўшы 4 мячы. У 2008 годзе перайшоў у склад «Лілю», стаўшы разам з клюбам у сэзоне 2010—2011 гадоў чэмпіёнам Францыі.
«Ліль»: