Флёрыян Кайнц | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 кастрычніка 1992[1][2][3] (32 гады) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кёльн | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2010 2010—2014 2014—2016 2016—2019 2019— |
Штурм-2 Штурм Рапід Вена Вэрдэр Кёльн |
39 (7) 98 (15) 65 (11) 52 (5) 154 (21) |
Зборныя | ||
2015— | Аўстрыя | 28 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Флёрыян Кайнц (па-нямецку: Florian Kainz; нар. 24 кастрычніка 1992 году) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клюбу «Кёльн» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Выхаванец грацкага «Штурму», зь якім дэбютаваў у аўстрыйскай Бундэсьлізе. У ліпені 2014 году далучыўся да венскага «Рапіду», але сума трансфэру не выкрывалася[4]. У чэрвені 2016 году пагадзіўся перайсьці да брэмэнскага «Вэрдэру», які выклаў за гульца 3,5 мільёнаў эўра[5]. Першы гол у кашулі клюбу здабыў у матчы супраць «РБ Ляйпцыг», пры гэтым спартовец выйшаў на газон толькі на 88-й хвіліне[6]. У студзені 2019 году Кайнц далучыўся да «Кёльну», склаўшы дамову на тры з паловай гады. Як паведамлялася, перазод каштаваў клюбу 3 мільёны эўра[7][8].
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аўстрыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі ў лістападзе 2015 году.