Форум Цэзара | |
Forum Caesaris | |
Руіны храма Вэнэры-прамаці на Форуме Цэзара | |
Тып | імпэратарскі форум |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Рым, Італія |
Замоўца | Юліюс Цэзар |
Сканчэньне будаўніцтва | 46 да н. э. |
Дыямэтар | 160 × 75 м |
Каардынаты | 41°53′38.43″ пн. ш. 12°29′5.77″ у. д. / 41.8940083° пн. ш. 12.4849361° у. д.Каардынаты: 41°53′38.43″ пн. ш. 12°29′5.77″ у. д. / 41.8940083° пн. ш. 12.4849361° у. д. |
Форум Цэзара |
Форум Цэзара (па-лацінску: Forum Caesaris, таксама Forum Iulium) — першы з імпэратарскіх форумаў Рыму. Цэзар даручыў Цыцэрону ў 54 годзе да н.э. купіць вучастак зямлі на суму 60—100 мільёнаў сэстэрцыяў. На гэтым участку Гаем Юліюсам Цэзарам у 54—46 гады да н. э. быў пабудаваны новы форум як пашырэньне Рымскага Форуму. У паўночнай частцы форуму разьмяшчаліся храм Вэнэры-Прамаці (Venus Genetrix) і Срэбраная базыліка (basilica Argentaria), свайго роду антычная біржа. Уздоўж Clivus Argentarius захаваліся руіны крамаў і майстэрняў за часам панаваньня Адрыяна. У антычных крыніцах гаворыцца таксама пра велічную конную статую Цэзара й статуі Клеапатры з пазалочанай бронзы. У II стагодзьдзі за імпэратарам Траянам форум цалкам перабудавалі, а пасьля пажару 283 году за Дыяклецыянам адбудавалі наноў.
Форум займаў тэрыторыю 160 на 75 мэтраў[1], сёньня знаходзіцца часткова пад скверам і Вія дэі Форы Імпэрыялі. У наш час форум уяўляе сабой прамавугольную плошчу, якую з трох бакоў атачае аркавая галерэя, у цэнтры знаходзяцца руіны храма Вэнэры (тры калёны карынцскага ордэру з бэлькамі), а таксама бронзавая скульптура Цэзара (копія адной з мармуравых статуяў імпэратара).
Форум Цэзара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Каардынаты: 41°53′38.43″ пн. ш. 12°29′5.77″ у. д. / 41.8940083° пн. ш. 12.4849361° у. д.