Франш-Камтэ альбо Франш-Кантэ (па-француску: Franche-Comté, на франка-правансальскім дыялекце Franche-Comtât, на франка-камтэйскім дыялекце Fraintche Comtè) — былы рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Меў межы з наступнымі былымі рэгіёнамі і краінай: на паўночным усходзе з Эльзасам, на поўначы — зь Лятарынгіяй, на паўночным захадзе — з Шампаньню-Ардэнамі, на захадзе — з Бургундыяй, на поўдні — з Ронай-Альпамі, а на ўсходзе — са Швайцарыяй. Плошча 16 202 км². Насельніцтва па стане на 2013 год складала 1 177 906 чалавекі. У склад рэгіёну ўваходзілі 4 дэпартамэнты: Ду, Верхняя Сона, Юра й Тэрыторыя Бэльфору. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Бэзансон (116 952 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам з Бургундыяй у склад новаўтворанага рэгіёну Бургундыя — Франш-Камтэ (адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну стаў Дыжон).
|
---|
| Кантынэнтальная Францыя (зь 1 студзеня 2016) | |
---|
| Заморскія рэгіёны | |
---|
| Рэгіёны кантынэнтальнай Францыі да рэформы 2016 году | |
---|
|