Фрыдэрык Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | да 1599 |
Памёр | 1650 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Мікалай Сапега Багдана з Масальскіх |
Дзейнасьць | вайсковец |
Фрыдэрык Сапега (да 1599—1650) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода амсьціслаўскі (з 1647).
Трымаў Астрынскае староства (з 1611).
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая і Багданы з Масальскіх.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, з 1599 працягваў адукацыю ў Інгальштаце.
У 1620 атрымаў пасаду падкаморыя віцебскага. Абіраўся паслом на соймы 1624, 1632, 1646, 1648 (у апошніх двух, відаць, ня ўдзельнічаў з прычыны пагаршэньня здароўя).
Браў удзел у вайне са Швэцыяй у 1626—1629, выправе на Смаленск у 1633—1634.
Першы раз ажаніўся з Крыстынай Пацей (у 1623), другі — з Ганнай Пац (у 1644). Нашчадкаў не пакінуў.
Пахавалі Ф. Сапегу ў манастыры базылянаў у Чарлёне[2].