Фрэдзі Гуарын | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 чэрвеня 1986[1][2][3][…] (38 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2004 2004—2007 2006—2007 2007—2008 2008—2012 2012 2012—2016 2016—2019 2019—2020 2021 |
Энвігада Бока Хуніёрс → Сэнт-Эт’ен (арэнда) Сэнт-Эт’ен Порту → Інтэрнацыянале (арэнда) Інтэрнацыянале Шанхай Шэньхуа Вашку да Гама Мільянарыяс |
38 (4) 2 (0) 18 (1) 18 (0) 63 (11) 6 (0) 108 (15) 83 (23) 12 (3) 7 (1) |
Зборныя | ||
2006—2015 | Калюмбія | 58 (4) |
Фрэдзі Аляхандра Гуарын Васкес (па-гішпанску: Fredy Alejandro Guarín Vásquez; нарадзіўся 30 чэрвеня 1986 году, Пуэрта-Баяка, Калюмбія) — былы калюмбійскі футбаліст і гулец нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Пераважна гуляў на пазыцыі цэнтральнага ці правага паўабаронцы.
Фрэдзі Гуарын пачаў кар’еру ў клюбе «Энвігада». Праз год пасьля дэбюту ў асноўным складзе каманды, Гуарын быў арандаваны аргентынскім клюбам «Бока Хуніёрс», дзе адыграў толькі дзьве гульні. Вялікую частку часу ў «Боке», Гуарын выступаў за моладзевы склад клюбу. Толькі траўмы гульцоў асновы каманды, Сэбастыяна Батальлі й Фэрнанда Гага дазволілі дэбюту Гуарына адбыцца.
У красавіку 2006 году «Бока» зрабіла спробу выкупіць трансфэр Гуарына за 500 тысячаў эўра, аднак той палічыў за лепшае зьехаць у Францыю, у клюб «Сэнт-Эт’ен». Ён дэбютаваў у складзе каманды 14 кастрычніка ў матчы Лігі 1 супраць клюбу «Ліён», у якім ягоны клюб атрымаў паразу зь лікам 1:2. У сакавіку 2007 году Фрэдзі забіў свой першы мяч за «Сэнт-Эт’ен», паразіўшы браму «Труа».
11 ліпеня 2008 году Гуарын перайшоў у футбольны клюб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[4].
31 студзеня 2012 году Фрэдзі на правах арэнды перайшоў у мілянскі «Інтэр». Кошт трансфэру склаў 1 млн эўра, прычым «нэрадзуры» атрымалі права на выкуп кантракту гульца па заканчэньні сэзону за 11 мн эўра[5], чым італьянскі клюб скарыстаўся 17 траўня[6].
24 траўня 2006 году Гуарын дэбютаваў у складзе зборнай Калюмбіі ў матчы супраць зборнай Эквадору. У тым жа годзе ён атрымаў перамогу ў турніры гульні Цэнтральнай Амэрыкі й Карыбскага басэйна.
«Бока Хуніёрс»:
«Порту»:
«Шанхай Шэньхуа»: