Футбольны судзьдзя — чалавек на полі, прызначаны сачыць за тым, каб футбольны матч праходзіў паводле правілаў і які мае для гэтага ўсе паўнамоцтвы. Яго правы й абавязкі апісаныя Правілам 5. Судзьдзя.
забясьпечыць адпаведнасьць выкарыстаных мячоў патрабаваньням Правіла 2;
забясьпечыць адпаведнасьць экіпіяваньня гульцоў патрабаваньням Правіла 4;
у выпадку крывацёку ў гульца павінен забясьпечыць, каб той пакінуў поле. Гулец можа вярнуцца на поле толькі па сыгнале судзьдзі, пасьля перакананьня ў тым, што крывацёк спынены;
забясьпечыць адсутнасьць на полі староньніх асоб;
падаць адпаведным органам рапарт аб матчы, які ўключае інфармацыю па ўсіх прынятых дысцыплінарных мерах у дачыненьні да гульцоў і/або афіцыйных асоб камандаў, а таксама па ўсіх іншых інцыдэнтах, якія адбыліся да матчу, падчас або пасьля яго.
спыніць, часова перапыніць або спыніць зусім матч пры парушэньні правілаў;
спыніць, часова перапыніць або спыніць зусім матч пры староньніх умяшаньнях;
спыніць матч, калі, па яго меркаваньні, гулец атрымаў сур’ёзную траўму, і забясьпечыць яго сыход/вынас за межы поля;
працягнуць гульню, калі каманда, супраць якой было зьдзейсьнена парушэньне, атрымоўвае выгаду ад такой перавагі (напрыклад застаецца зь мячом), і карае першапачатковае парушэньне, калі перавагай у той момант не скарысталіся;
прымаць меры дысцыплінарнага ўзьдзеяньня ў дачыненьні да гульцоў, вінаватых у парушэньнях, якія караюцца папярэджаньнем або выдаленьнем. Ён не абавязаны распачаць такія меры неадкладна, але павінен зрабіць гэта, як толькі мяч выйдзе з гульні;
прымаць меры ў дачыненьні да афіцыйных асоб камандаў, якія паводзяць сябе некарэктна, і можа па сваім меркаваньні выдаліць іх з поля і прылеглых да поля зон.
Рашэньні судзьдзі зьяўляюцца канчатковымі й падчас гульні не пераглядаюцца. Ён сам можа зьмяніць рашэньне, калі яшчэ не аднавіў гульню. Для падачы скарг на дзеяньні судзьдзяў існуе рэглямэнт спаборніцтва і адмысловыя камітэты, якія разглядаюць дадзеныя пытаньні.