Фэдэра́льная акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка фэдэральнага падначаленьн яў некаторых краінах-фэдэрацыях. У шэрагу краін фэдэральнай акругай зьяўляецца тэрыторыя сталіцы дзяржавы, часам — з прылеглай тэрыторыяй.
- У Расейскай Фэдэрацыі ўся тэрыторыя краіны падзяляецца на восем фэдэральных акруг.
- Фэдэральная сталічная акруга ў Аргентыне у межах Буэнас-Айрэса, уключае тую яго частку, якая афіцыйна лічыцца сталіцай краіны.
- Фэдэральная акруга ў Бразыліі, уключае сталіцу Бразылія і прылеглую да яе тэрыторыю.
- У Вэнэсуэле — цэнтральны раён (фэдэральная акруга, штаты Арагуа, Карабабо, Міранда).
- Фэдэральная акруга ў Мэксыцы супадае з горадам Мэхіка.
- У ЗША фэдэральная акруга Калюмбія — горад Вашынгтон — сталіца ЗША — з прылеглай тэрыторыяй.