Фэдэрыка К’еза | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 кастрычніка 1997[1] (27 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лівэрпул | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2022 2020—2022 2022—2024 2024— |
Фіярэнтына → Ювэнтус (арэнда) Ювэнтус Лівэрпул |
137 (26) 44 (10) 54 (11) 1 (0) |
Зборныя | ||
2018— | Італія | 51 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Фэдэры́ка К’е́за (па-італьянску: Federico Chiesa; нар. 25 кастрычніка 1997 году) — італьянскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Італіі. Сын вядомага футбаліста Энрыка К’езы.
Далучыўся да акадэміі «Фіярэнтыны» ў 2007 годзе[2]. Свой першы прафэсійны кантракт з клюбам склаў напачатку 2016 году, далучыўшыся да галоўнае каманды клюбу. У першым жа матчы сэзону 2016—2017 гадоў дэбютаваў за клюб, зьявіўшыся ў матчы супраць «Ювэнтуса». 29 верасьня 2016 году выйшаў на гульнявую пляцоўку ў матчы Лігі Эўропы супраць азэрбайджанскага «Карабаху»[3]. Свой першы гол за флярэнтыйцаў улучыў у браму ўсё таго ж «Ювэнтуса» 15 студзеня 2017 году, які апынуўся пераможным. Паступова гулец здабыў месца ў першай адзінаццатцы, чым прыцягнуў увагу канкурэнтаў.
5 кастрычніка 2020 году К’еза склаў двухгадовую ўгоду зь «Ювэнтусам», але фактычна нападнік перайшоў да турынцаў паводле дамовы пазыкі ў памеры 3 мільёнаў эўра за першы сэзон і 7 мільёнаў эўра за другі сэзон з умовай куплі гульца за 40 мільёнаў эўра і 10 мільёнаў эўра ў дадатак[4]. 17 кастрычніка спартовец дэбютаваў у кашулі «Ювэнтуса» ў матчы супраць «Кратонэ» (1:1), аддаўшы галявую перадачу на Альвара Марату і атрымаўшы чырвоную карту[5]. Сярод важных галоў першага сэзону былі ўлучаньні ў браму «Міляну», які скончыў пераможную сэрыі мілянцаў у 27 матчаў[6]. Таксама К’еза двойчы адначыўшыся ў браму «Порту» ў матчы Лігі чэмпіёнаў і здабыў пераможны гол у фінале Кубка Італіі 2021 году[7]. У студзені 2022 году ў матчы супраць «Ромы» атрымаў цяжкое пашкоджаньне вязу, выбыўшы на сем месяцаў[8]. У выніку лекаваньне расьцягнулася, і гулец вярнуўся на поле ў лістападзе 2022 годзе ў матчы супраць францускага ПСЖ. К’еза ў той сустрэчы замяніў Фабіё Мірэцьці на 74-й хвіліне. У 2021 году праз траўму выбыў на вялікі час.
29 жніўня 2024 году нападнік далучыўся да ангельскага клюбу «Лівэрпул» згодна з доўгатэрміновай угодай. Як паведамлялася, трансфэр гульца каштаваў ангельцам 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў ды 2,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў як дадатковыя мажлівыя бонусы[9][10].
К’еза выклікаўся ў юнацкую і моладзевую зборныя краіны. У сакавіку 2018 году быў выкліканы ў нацыянальную зборную Італіі трэнэрам Люіджы Дзі Б’яджа на таварыскія матчы супраць зборных Аргентыны і Ангельшчыны[11]. 23 сакавіка ён дэбютаваў у матчы супраць аргентынцаў[12]. Першы гол улучыў у браму зборнай Армэніі ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2020 году. Поруч са зборнай здабыў перамогу на чэмпіянаце Эўропы 2020 году.
«Ювэнтус»:
Італія:
Лівэрпул — цяперашні склад
|
---|
1 Алісан · 2 Гомэс · 3 Энда · 4 ван Дэйк · 5 Канатэ · 7 Дыяс · 8 Собаслаі · 9 Нуньес · 10 Мак Алістэр · 11 Саляг · 14 К’еза · 17 Джонз · 18 Гакпа · 19 Эліёт · 20 Жота · 21 Цымікас · 26 Робэртсан · 38 Гравэнбэрх · 56 Яраш · 62 Келегэр · 66 Аляксандар-Арнальд · 78 Куанса · 84 Брэдлі · Трэнэр: Сьлёт |