Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 440 |
Памёр | 1 сакавіка 492 |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Дзень памяці | 25 лютага |
Фэлікс III (па-лацінску: Felix PP. III; памёр 1 сакавіка 492, Рым) — папа рымскі з 13 сакавіка 483 году па 1 сакавіка 492 году. Паходзіў са шляхетнай рымскай сям’і Аніцыяў. Фэлікс быў пра-пра-прадзядуляй папы Грыгорыюса I[2]. Ён быў удаўцом з двума дзецьмі, калі быў абраны пераемнікам папы Сымпліцыюса ў 483 годзе.
Фэлікс канфліктаваў з прадстаўнікамі ўсходніх цэркваў, адстойваючы рашэньні Халькідонскага сабору, ад якіх адмовіліся монафізыты. З-за таго што антыпапа Фэлікс II ня быў папам, Фэлікс III таксама можа звацца й Фэліксам II.
Фэлікс III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў