Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 22 верасьня 530 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Дзень памяці | 22 верасьня |
Фэлікс IV (III) (па-лацінску: Felix PP. IV (III); памёр 22 верасьня, 530 году) — папа рымскі з 12 ліпеня 526 году па 22 верасьня 530 году. Пасьля сьмерці папы Яна I ад рук остгоцкага караля Тэадорыха Вялікага, папскія выбаршчыкі паддаліся патрабаваньням караля і абралі кардынала Фэлікса новым папам. Карыстаючыся павагай ад Тэадорыха, Фэлікс дамогся шэрагу выгадаў для Царквы. Фэлікс пабудаваў базыліку Косьмы і Даміяна ў імпэратарскіх форумах. Ягонае сьвята адзначаецца 30 студзеня.