Фэран Торэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 лютага 2000[1] (24 гады) | |
Рост | 184 см | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 2018—2020 2020—2022 2022— |
Валенсія Мэстальля Валенсія Манчэстэр Сіці Барсэлёна |
12 (1) 71 (6) 28 (9) 85 (16) |
Зборныя | ||
2020— | Гішпанія | 48 (21) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Фэран Торэс Гарсія (па-гішпанску: Ferran Torres García; нар. 29 лютага 2000 году) — гішпанскі футбаліст, ўінгер клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі, за якую дэбютаваў у 2020 годзе.
Далучыўся да акадэміі «Валенсіі» ў 6 гадоў[2]. Зьяўляючыся яшчэ юнаком дэбютаваў за рэзэрвовую дружыну клюбу ў матчы Сэгунды Б, выйшаўшы на замену. У наступным усё больш прыцягваўся да матчаў гэтае каманды. 5 кастрычніка 2017 году, пасьля таго, як гульца зьвязвалі ўжо з «Барсэлёнай» і «Рэалам»[3], ён працягнуў тэрмін свайго кантракту, згодна зь якім сума выкупу футбаліста павялічылася да 25 мільёнаў эўра. 1 студзеня 2018 году Торэс быў прыцягнуты да табару першай каманды клюбу[4][9], аднак, дэбютаваў гулец за клюб яшчэ раней. 30 лістапада 2017 году Торэс замяніў выпускніка моладзевай каманды Нача Хіля ў хатнім матчы Кубка Гішпаніі супраць «Рэалу Сарагосы», які скончыўся зь лікам 4:1 на карысьць валенсійцаў[5]. Дэбют у Ля Лізе прыпаў на 16 сьнежня, калі Торэс згуляў апошнія дзевяць хвілінаў сустрэчы ў прагуляным матчы супраць «Эйбару» (1:2), стаўшы першым гульцом лігі, народжаным у 2000-х гадох[6]. Торэс дэбютаваў у эўракубках у матчы Лігі чэмпіёнаў 23 кастрычніка 2018 году, пачаўшы ў старце нічыйнага матчу супраць швайцарскага «Янг Бойзу». Гішпанец забіў свой першы гол у Ля Лізе 19 студзеня 2019 году, празь дзесяць хвілінаў пасьля таго, як выйшаў на замену ў пераможнай гульні 2:1 супраць «Сэльты».
4 жніўня 2020 году ангельскі клюб «Манчэстэр Сіці» пацьвердзіў падпісаньне з Торэсам пяцігадовага кантракту да 2025 году[7]. Як паведамлялася, выплата за пераход склала 23 мільёна эўра. У новым клюбе гішпанец атрымаў у спадчыну кашулю з нумарам 21, якую раней насіў легенда Валенсіі Давід Сыльва[8]. Гулец дэбютаваў у першай жа гульні сэзону, выйшаўшы на замену і гасьцявым матчы супраць «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз», дзе манчэстэрцы здабылі перамогу зь лікам 3:1[9].
«Валенсія»:
«Манчэстэр Сіці»:
«Барсэлёна»:
Гішпанія:
Барсэлёна — цяперашні склад
|
---|
1 тэр Штэген · 2 Кубарсі · 3 Бальдэ · 4 Арауха · 5 Мартынэс · 6 Гаві · 7 Торэс · 8 Пэдры · 9 Левандоўскі · 10 Фаці · 11 Рафіньня · 13 Пэньня · 14 Торэ · 15 Крыстэнсэн · 16 Лёпэс · 17 Касадо · 18 Віктар · 19 Ямаль · 20 Ольма · 21 дэ Ёнг · 23 Кундэ · 24 Гарсія · 26 Астраляга · 28 Бэрналь · 32 Форт · 35 Мартын · Трэнэр: Флік |