Фэрнанда Мусьлера | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 чэрвеня 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Галатасарай | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2007 2007 2007—2011 2011— |
Мантэвідэо Ўандэрэрз → Насьяналь (арэнда) Ляцыё Галатасарай |
44 (0) 5 (0) 96 (0) 415 (1) |
Зборныя | ||
2009— | Уругвай | 133 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Нэ́стар Фэрна́нда Мусьле́ра Міко́ль (па-гішпанску: Néstor Fernando Muslera Micol; нарадзіўся 16 чэрвеня 1986 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — уругвайскі футбаліст, брамнік турэцкага клюбу «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Ёсьць асноўным брамнікам уругвайскай каманды.
Пачынаў кар’еру ў клюбе «Мантэвідэо Ўандэрэрз», выхаванцам юнацкай акадэміі якога зьяўляецца. У жніўні 2007 году быў набыты італьянскім клюбам «Ляцыё», які выклаў за гульца 3 млн эўра. Дэбютаваў за сталічны клюб 16 верасьня ў пераможным матчы супраць «Кальяры» (3:1), аднак пазьней, 7 кастрычніка, адгуляў у матчы супраць «Міляну», які скончыўся паразай зь лікам 1:5, з-за чаго сеў на лаву. Наступны сэзон Фэрнанда пачаў як другі брамнік, зьяўляючыся ў асноўным у кубкавых матчах. Аднак ужо ў сэзоне 2009—2010 гадоў пачаў стала выходзіць у асноўным складзе клюбу.
19 ліпеня 2011 году «Галатасарай» афіцыйна абвесьціў аб падпісаньні кантракта з Фэрнандам Мусьлерам на 5 гадоў[4][5]. Паводле пагадненьня паміж клюбамі турэцкі клюб перадачаў Ларыка Джана ў процілеглым кірунку. Акрамя таго «Галатасарай» заплаціў 6,75 млн эўра былому клюбу Мусьлеры, «Мантавідэо Ўандэрэрз», якія валодалі 50% правоў на гульца[6].
10 кастрычніка 2009 году Фэрнанда ўпершыню згуляў за зборную Уругваю, куды ўжо неаднаразова выклікаўся ў папярэднія гады. Дэбют адбыўся ў ключавым матчы ўругвайцаў у Кіта, калі гасьцявая перамога зь лікам 2:1 дазволіла «сэлеста» абысьці супернікаў у барацьбе за месца на чэмпіянат сьвету.
«Ляцыё»:
«Галатасарай»:
Уругвай: