Фёдар Фёдараў | |||||||
Дата нараджэньня | 19 чэрвеня 1911 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | в. Турэц Гарадзенскай губэрні, цяпер Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці | ||||||
Дата сьмерці | 13 кастрычніка 1994 (83 гады) | ||||||
Месца сьмерці | Менск | ||||||
Месца вучобы | БДУ | ||||||
Занятак | навуковец, прафэсар унівэрсытэту | ||||||
Навуковая сфэра | фізыка | ||||||
Месца працы | БДУ, Інстытут фізыкі АН Беларусі | ||||||
Вядомы як | заснавальнік беларускай школы тэарэтычнай фізыкі | ||||||
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] | ||||||
Навуковы кіраўнік | Уладзімер Фок | ||||||
Вучні | Барыс Бокуць, Андрэй Ганчарэнка, Барыс Бойка | ||||||
Бацька | Янка Маўр | ||||||
Узнагароды |
Дзяржаўная прэмія СССР 1976
Дзяржаўная прэмія БССР 1972 |
Фёдар Іванавіч Фёдараў (19 чэрвеня 1911 — 13 кастрычніка 1994) — беларускі фізык-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізыку. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1966 году), Герой Сацыялістычнай працы (1978). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968).
Нарадзіўся ў сям’і Янкі Маўра ў мястэчку Турэц Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Закончыў фізыка-матэматычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ ў 1931 годзе, пасьля чаго працаваў выкладчыкам пэдагагічнага тэхнікуму ў горадзе Крычаве. У 1933 годзе накіраваўся ў Ленінград у асьпірантуру. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Прымяненьне мэтаду функцыяналаў у пэўных пытаньнях тэорыі выпраменьваньня», якую ён напісаў пад кіраўніцтвам акадэміка АН СССР Уладзімера Фока. Адразу пасьля гэтага становіцца дацэнтам на фізычным факультэце БДУ. У 1938 годзе ініцыяваў утварэньне катэдры тэарэтычнай фізыкі на фізычным факультэце БДУ і сам яе ўзначаліў. З 1943 году да 1950 году быў дэканам фізычнага факультэту. Аўтар больш за 300 навуковых публікацыяў, у тым ліку 6 манаграфіяў.
У 1954 годзе абараніў доктарскую дысэртыцыю на тэму «Інварыянтныя мэтады ў оптыцы анізатропных асяродзьдзяў». У 1955 годзе ўзначаліў лябараторыю тэарэтычнай фізыкі Інстытуту фізыкі АН БССР. Быў рэдактарам фізыка-матэматычнай сэрыі часопіса «Весці АН БССР», уваходзіў у рэдакцыі ўсесаюзных навуковых выданьняў «Часопіс прыкладной спэктраскапіі» і часопісу «Дыфэрэнцыйныя раўнаньні».
У гонар Фёдара Фёдарава названая вуліца ў менскім мікрараёне Сухарава.