Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2012 году прайшоў 19 траўня ў Мюнхэне на стадыёне «Альянц Арэна»[1]. Гэта быў 57 фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 20 у гісторыі Лігі чэмпіёнаў. Упершыню ў сваёй гісторыі перамогу атрымаў лёнданскі «Чэлсі», які ў выніку перамогі атрымаў права згуляць зь пераможцам Лігі Эўропы 2012 году ў матчы за Супэркубак УЭФА, а таксама стаў паўфіналістам клюбнага чэмпіяната сьвету 2012 году.
19 траўня 2012 20:45 (UTC+2) |
Баварыя Мюнхэн | 1:1 (д. ч.) | Чэлсі | Альянц Арэна, Мюнхэн, Нямеччына Гледачоў: 62 500 Судзьдзя: Пэдру Праэнса (Партугалія) |
---|---|---|---|---|
Мюлер, 83’ | Пратакол | Драгба, 88’ | ||
Пэнальці | ||||
Лям Гомэс Ноер Оліч Швайнштайгер |
3:4 | Мата Луіс Лэмпард Коўл Драгба |
||
|
|