Фінмарк (па-нарвэску: Finnmark, па-фінску: Finnmark, па-паўночнасаамску: Finnmárkku) — самая паўночная і самая буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (фюльке) каралеўства Нарвэгія. Сталіца — Вадсё.
Фінмарк цалкам разьмешчаны за Паўночным Палярным кругам, абмываецца водамі Баранцава мора. Берагавая лінія парэзаная фіёрдамі, сярод якіх вылучаецца Вараскі заліў. Плошча рэгіёну — 48 618 км² (большы за Данію). Каля 36 % Фінмарку занятая пласкагор’ем Фінмаркен. Фінмарк мяжуе зь фюльке Трумс на захадзе, зь Фінляндыяй на поўдні і з Мурманскай вобласьцю Расейскай Фэдэрацыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |