Хавіер Савіёля | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 верасьня 1981 (43 гады) Буэнас-Айрэс, Аргентына | |
Рост | 168 см | |
Вага | 61 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2001 2001—2007 2004—2005 2005—2006 2007—2009 2009—2012 2012—2013 2013—2014 2014—2015 2015—2016 |
Рывэр Плэйт Барсэлёна → Манака → Сэвільля Рэал Мадрыд Бэнфіка Маляга Алімпіякос Вэрона Рывэр Плэйт |
86 (45) 123 (49) 29 (7) 29 (9) 17 (4) 69 (24) 26 (8) 26 (12) 15 (1) 13 (0) |
Зборныя | ||
2000—2007 | Аргентына | 39 (11) |
Хавіер Пэдра Савіёля Фэрнандэс (па-гішпанску: Javier Pedro Saviola Fernandez; нарадзіўся 11 сьнежня 1981 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, нападнік. У 2000—2007 гадах гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Маючы гішпанскае паходжаньне ў 2004 годзе атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Хавіер уваходзіць у сьпіс «125 найлепшых футбалістаў сьвету» (вядомага як «ФІФА 100»), складзенага Пэле ў 2004 годзе па просьбе ФІФА да стагодзьдзя гэтай арганізацыі.
Хавіер дэбютаваў у складзе «Рывэр Плэйт» ва ўзросьце 16 гадоў і амаль адразу стаўся адным з выдатных бамбардзіраў клюбу.
У 2001 годзе, ва ўзросьце 19 гадоў, Савіёля зьехаў за мяжу, каб гуляць у клюбе «Барсэлёна». Ягоны трансфэр абышоўся гішпанцам у 15 млн фунтаў стэрлінгаў[1]. Неўзабаве пасьля чаго, у 2004 годзе, Хавіер атрымаў гішпанскае грамадзянства. Пад кіраўніцтвам трэнэра Карлеса Рэшака Савіёля забіў 17 галоў у сваім першым сэзоне, стаўшы чацьвертым бамбардзірам Ля Лігі.
Другі год Савіёлы ў клюбе пачаўся ня гэтак добра, бо аргентынец за паўсэзону меў толькі два галы на сваім рахунку. Калі ван Гааль быў звольнены, а Радамір Анціч стаў новым галоўным трэнэрам «Барсэлёны», Савіёля забіў яшчэ 11 гадоў да сканчэньня сэзону.
10 ліпеня 2007 году «Рэал» склаў кантракт з Хавіерам на тры гады, пасьля таго як дзеяньне кантракту з «Барсэлёнай» скончылася[2].
26 чэрвеня 2009 году «Бэнфіка» й «Рэал» дамовіліся аб пераходзе аргентынца ў партугальскі клюб, сума дамовы склала 5 млн эўра.
У апошнія гадзіны трэнсфэрнага акна 2012 году Савіёля ўзгадніў пераход да «Малягу»[3], такім чынам вярнуўшыся ў Ля Лігу.
25 ліпеня 2013 году Савіёла падпісаў двухгадовы кантракт з грэцкім чэмпіёнам «Алімпіякосам»[4].
1 верасьня 2014 году стала вядома, што сваю кар’еру Савіёля працягне ў італьянскім клюбе «Вэрона»[5].
У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Хавіер Савіёля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў