Хаджы I Гірэй | |
па-крымскататарску: I Hacı Geray па-крымскататарску: ١ حاجى كراى | |
1-шы Хан Крыма | |
---|---|
1441 — 1466 | |
Наступнік: | Нур-Даўлет |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1397 Ліда, ВКЛ |
Памёр: |
1466 Крым |
Дзеці: |
Дэўлет'яр, Нур-Даўлет, Айдар, Уз-Тэмур, Мэнглі-Гірэй, Кутлук-Заман (Мелік-Эмін), Кільдыш і Ямгурчы. |
Бацька: | Гыяс-эд-Дзін |
Хаджы-Гірэй (крым. I Hacı Geray, ۱خاجى كراى; Melek Hacı Geray, ملک خاجى كراى; каля 1397, Ліда — 1466) — першы хан крымскі, заснавальнік незалежнай Крымскай дзяржавы і дынастыі Гірэяў.
Паводле адных дасьледчыкаў, нарадзіўся ў Лідзе, дзе яго сям’я часова жыла ў эміграцыі з-за міжусобіц у Крыме.
Каля 1428 г. выступіў як удзельнік барацьбы за ўладу ў Крыме. Сярод продкаў Хаджы-Гірэя (ардынскіх намесьнікаў Крымскага ўлуса) ужо даўно выяўляліся тэндэнцыі да адасабленьня Крыму ад Залатой Арды. Хаджы-Гірэй канчаткова рэалізаваў гэтыя імкненьні, утварыўшы ў Крыме сувэрэнную крымска-татарскую дзяржаву — Крымскае ханства. У барацьбе за незалежнасьць Крыму ад Арды Хаджы-Гірэй меў падтрымку выбітных крымскіх родаў і Вялікага Княства Літоўскага.
Спачатку перамогі чаргаваліся з паразамі: Хаджы-Гірэй атрымліваў уладу ў 1428, 1433, 1443 г., але з-за супраціву канкурэнтаў губляў яе. У 1449 годзе ён нарэшце трывала зацьвердзіўся на стальцы і кіраваў да канца свайго жыцьця (1466) з кароткім перапынкам у 1456 г. У зьнешняй палітыцы нязьменна трымаўся саюза з польска-літоўскай дзяржавай, разам зь якою супрацьстаяў Залатой Ардзе.
Адной з найважнейшых ініцыятыў Хаджы-Гірэя быў перанос дзяржаўнага цэнтру Крыму з Кырыма ў Кырк-Ер (цяпер Чуфут-Кале). Увёў новую дзяржаўную сымболіку: трохзубую тамгу («taraq tamğa»).
Памёр у 1466 г. Пахаваны ў паселішчы Салачык каля Кырк-Ера.