Хам | |
חָם | |
![]() Іван Ксенафонтаў — «Ной праклінае Хама» | |
Напісаньне па-грэцку | Χαμ |
---|---|
Плоць | мужчынская[d] |
Бацька | Ной[1] |
Дзеці | Куш[d][2], Ханаан[d][2], Mizraim[d][2] і Phut[d][2] |
Згадваньні | у Быцьці 9:20—25 |
![]() |
Хам (па-габрэйску: חָם, па-грэцку: Χαμ) — у Бібліі адзін з трох сыноў Ноя, які нарадзіўся ў апошнім стагодзьдзі да сусьветнага патопу. У першай кнізе Майсея («Быцьцё») паведамляецца, што ў Хама было чатыры сыны: Хуш, Міцраім, Фут і Ханан, нашчадкі якіх засялілі Эгіпет, Этыёпію, частку Бабілёніі, Палестыны й іншыя краіны. Але ўсе гэтыя народы былі выклятыя богам і асуджаныя на рабства за тое, што Хам асьмяяў перад братамі свайго бацьку, якога ўбачыў голым, калі той спаў п’яны ў шатры. Гэты эпізод часта выкарыстоўваўся для апраўданьня рабства. У пераносным сэнсе імя Хам раней ужывалася для абазначэньня чалавека з простанародзьдзя. Пазьней яно стала агульным вызначэньнем грубага, нахабнага чалавека.[3]
Гаворка пра Хама ідзе ў Быцьці 9:20—25:
Ной пачаў урабляць зямлю і пасадзіў вінаграднік; і выпіў ён віна, і ап’янеў, і ляжаў голы ў намёце сваім. І бачыў Хам, бацька Ханаанаў, сарамату бацькі свайго і, выйшаўшы, расказаў двум братам сваім.
А Сім і Яфэт узялі вопратку, і паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго.
Ной праспаўся ад віна свайго, і даведаўся, што зрабіў зь ім малодшы сын ягоны, і сказаў: пракляты Ханаан; раб рабоў будзе ён у братоў сваіх.