Хамрун

Хамрун


Краіна: Мальта
Плошча:
  • 11 км²
Вышыня: 40 м н. у. м.
Насельніцтва:
Геаграфічныя каардынаты: 35°53′10″ пн. ш. 14°29′22″ у. д. / 35.88611° пн. ш. 14.48944° у. д. / 35.88611; 14.48944Каардынаты: 35°53′10″ пн. ш. 14°29′22″ у. д. / 35.88611° пн. ш. 14.48944° у. д. / 35.88611; 14.48944
Хамрун на мапе Мальты
Хамрун
Хамрун
Хамрун
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://il-hamrun.com/

Хамрун (па-мальтыйску: Ħamrun) — горад на Мальце. У 2014 годзе насельніцтва складала 9 244 чалавек[2].

Фігура сьвятога Каэтана Ціэнскага на штогадовым сьвяткаваньні ў Хамруне Найстарэйшымі архэалягічнымі знаходкамі ў Хамруне зьяўляюцца выдзеўбаныя ў скалах пахаваньні Пунічнага часу.

У часы гасьпітальераў высокапастаўленыя чыноўнікі, судзьдзі і заможныя людзі любілі езьдзіць у гэтыя месцы на паляваньне ці адпачынак.

У 19 стагодзьдзі паселішча пачатало хутка разьвівацца, тады яно называлася вёскай сьвятога Язэпа (Casale San Giuseppe). Да гэтага часу галоўная вуліца Хамруну носіць імя сьвятога Язэпа.

У 1875 годзе была асьвечана новая царква імя Каэтана Ціэнскага. З 1881 году мястэчка стала асобнай парафіяй і асобным адміністрацыйным цэнтрам. У гэты час горад атрымаў назву Хамрун. Дакладная этымалёгія гэтай назвы не высьветлена. Па адной са здагадак, назва паходзіць ад мальтыйскага выразу ħamrija ħamra (чырвоная зямля), што адпавядае колеру грунту ў гэтай мясцовасьці. Па іншай гіпотэзе назва паходзіць ад мянушкі вядомай мясцовай сям’і "tal-Ħamruna".

Падчас Другой сусьветнай вайны жыхары ўзьбярэжжа беглі да Хамруна, такім чынам аж да 1970-х гадоў горад заставаўся адным з найбуйнейшых на Мальце. Сёньня тут нямала крам мэблі і супэрмаркетаў, якія пераважна разьмешчаны на цэнтральных вуліцах гораду.

  1. ^ http://www.webcitation.org/6ZSEwl5UZ
  2. ^ Population statistics Malta Government Gazette. mjha.gov.mt (2011-08-09). Праверана 2018-07-25 г. Архіўная копія ад 2013-07-22 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]