Харвацкі Сабар (па-харвацку: Hrvatski sabor) — аднапалатны прадстаўнічы і заканадаўчы орган (парлямэнт) Харватыі.
Складаецца з дэпутатаў, колькасьць якіх вагаецца ад 100 да 160. Сабор абіраецца шляхам прамога ўсеагульнага тайнага галасаваньня на чатырохгадовы тэрмін. Мандаты дэпутатаў могуць быць прадоўжаны выключна падчас ваеннага становішча.
Вызначаная колькасьць мандатаў зарэзэрвавана за этнічнымі меншасьцямі і харвацкай дыяспарай. Зь ліку цяперашніх 153 дэпутатаў 8 прадстаўляюць меншасьці і 5 — дыяспару.
Кіраўніком сабора зьяўляецца Старшыня (па-харвацку: Predsjednik).
Згодна з Канстытуцыяй Харватыі 1990, Сабар складаўся зь дзьвюх палат:
Выбарчы сьпіс | Месцы |
---|---|
Сацыял-дэмакратычная партыя Харватыі (SDP) | 61 |
Харвацкая народная партыя — Лібэральныя дэмакраты (HNS-LD) | 13 |
Харвацкая партыя пэнсіянераў (HSU) | 3 |
Дэмакратычная асамблея Істрыі (IDS-DDI) | 3 |
Харвацкая дэмакратычная садружнасьць (HDZ) | 44 |
Харвацкая грамадзянская партыя (HGS) | 2 |
Дэмакратычны цэнтар (DC) | 1 |
Харвацкія лейбарысты — Партыя працы (HL-SR) | 6 |
Харвацкі дэмакратычны саюз Славоніі і Бараньі (HDSSB) | 6 |
Незалежны сьпіс Івана Грубішыча | 2 |
Харвацкая сялянская партыя (HSS)[1] | 1 |
Харвацкая партыя права д-ра Антэ Старчэвіча (HSP)[2] | 1 |
Харвацкая партыя права (HSP) | - |
Харвацкая сацыял-лібэральная партыя (HSLS) | - |
Астатнія | - |
Незалежная дэмакратычная сэрбская партыя (SDSS) | 3 |
Іншыя нацыянальныя меншасьці[3] | 5 |
Усяго | 151 |