Харугва (вайсковая адзінка)

Харугва крылатых гусараў

Харугва — арганізацыйна-тактычная вайсковая адзінка рыцарскага войска ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім.

Да XV ст. складалася з коней (копій) — рыцараў з сваімі збраяносцамі і пахолкамі. Існавалі харугвы земскія (складаліся з рыцарства пэўнай зямлі), родавыя (аб’ядноўвалі прадстаўнікоў аднаго роду) і надворныя, што выконвалі ролю гвардыі манархаў і магнатаў.

У XVI ст. у шляхецкай кавалерыі харугвай называлі роту (звычайна складалася з 100—200 чалавек на чале з ротмістрам). У харугву ўваходзілі капійнікі і стральцы; пазьней зьявіліся харугвы гусарскія, панцырныя, пяцігорскія, лёгкія. У XVI—XVII стагодзьдзях харугвай часам называлі пяхотныя роты вугорскага і польскага тыпу[1].

Да сярэдзіны XVIII ст. харугвы фармаваліся таварыскай сыстэмай. Таварышам азначалі шляхціча, які выставіў почат — некалькі пахолкаў, потым 1—2 початавых. У лёгкай кавалерыі шляхта служыла галоўным парадкам без суправаджэньня[2][3].

  1. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 552.
  2. ^ ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 60.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 713.