Харцыск лац. Charcysk | |||||
укр. Харцизьк | |||||
Ібэрскі храм | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1869 | ||||
Горад з: | 1938 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Мэр: | Валеры Дубовы | ||||
Плошча: | 19,3 км² | ||||
Вышыня: | 216 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 57 860 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2997,93 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовыя індэксы: | 86700—86780 | ||||
КОАТУУ: | 1415000000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°2′0″ пн. ш. 38°9′0″ у. д. / 48.03333° пн. ш. 38.15° у. д.Каардынаты: 48°2′0″ пн. ш. 38°9′0″ у. д. / 48.03333° пн. ш. 38.15° у. д. | ||||
Харцыск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Харцыская рада |
Харцы́ск (па-ўкраінску: Харци́зьк) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Атрымала статус места ў 1938 годзе. Мае добраразьвітую прамысловасьць.
Колькасьць насельніцтва на 2011 год — 60 016 асобаў. За 2010 год насельніцтва скарацілася на 594 чалавекі.[1]
Украінскую мову падчас перапісу 2001 року назвалі роднаю 16,3% насельніцтва.
Гістарычныя зьмены насельніцтва места (без найбліжэйшых сёлаў, што падпарадкоўваюцца мескае радзе Харцыску)[2]
Нацыянальны склад насельніцтва Харцыску за 2001 год[3]
Нацыянальнасьць | Колькасьць | Частка, % |
украінцы | 59 615 | 52,4 |
расейцы | 50 129 | 44,1 |
беларусы | 1043 | 0,9 |
армяне | 342 | 0,3 |
грэкі | 321 | 0,3 |
грузіны | 254 | 0,2 |
Назва места паходзіць ад татарскага слова «харцізі». Гэтым словам называлі зьбеглых сялянаў з Рэчы Паспалітае й Расеі, што сяліліся на мяжы паміж Татарскім царствам і Рэччу Паспалітаю-Расеею.
13 красавіка 2014 року места Харцыск было захоплена прыхільнікамі далучэньня да Расеі.[4] 14 лістапада 2014 году Харцыск быў прызнаны Ўкраінай страчаным. Цяпер там пануюць улады т. зв. ДНР[5]