Хасэ Артэга-і-Гасэт | |
па-гішпанску: José Ortega y Gasset | |
Імя пры нараджэньні | па-гішпанску: José Ortega y Gasset |
---|---|
Дата нараджэньня | 9 траўня 1883[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 кастрычніка 1955[1][2][3][…] (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, пэдагог, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, сацыёляг, матэматык, літаратурны крытык, публіцыст, палітык, паэт, перакладнік, эсэіст |
Навуковая сфэра | філязофія |
Месца працы | |
Сябра ў | Каралеўская акадэмія маральных і палітычных навук[d][6], Баварская акадэмія прыгожых мастацтваў[d], Каралеўская галісійская акадэмія[d][7] і Каралеўская флямандзкая акадэмія навук і мастацтваў Бэльгіі[d] |
Кірунак | навэсэнтызм[d] |
Вучні | Antonio Rodríguez Huéscar[d] |
Бацька | José Ortega Munilla[d] |
Дзеці | José Ortega Spottorno[d], Soledad Ortega Spottorno[d] і Miguel Ortega[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Хасэ́ Артэ́ґа-й-Ґасэ́т (па-гішпанску: José Ortega y Gasset; 9 траўня 1883, Мадрыд — 18 кастрычніка 1955, тамсама) — гішпанскі філёзаф. Лічыцца галоўным стваральнікам пэрспэктывізму (філязофскай дактрыны, якая аналізуе тое, як людзі па-рознаму ўспрымаюць розныя рэчы).
Паходзіў зь сям’і галоўнага рэдактара газэты «El Imparcial» («Бесстароньні»), журналіста й пісьменьніка Хасэ Артэгі Мунільі. Навучаючыся ў каледжы айцоў-езуітаў «Мірафлорэс дэль Пала» ў горадзе Малага, ён бездакорна авалодаў лацінай і старагрэцкай мовай. У 1904 г. Хасэ Артэга-і-Гасэт закончыў Мадрыдзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт Камплютэнсэ, абараніўшы доктарскую дысэртацыю «El Milenario» («Тысячагодзьдзе»). Пасьля гэтага сем гадоў правёў ва ўнівэрсытэтах Нмеччыны, аддаючы перавагу Марбурскаму ўнівэрсытэту, дзе ў той час выкладаў Герман Коэн.
Вярнуўшыся ў Гішпанію, Артэга-і-Гасэт атрымаў прызначэньне ў сваю alma mater, дзе выкладаў да 1936 г., калі ў Гішпаніі пачалася грамадзянская вайна.
У 1923 г. ён заснаваў пэрыёдык «Revista de Occidente» («Заходні часопіс»), які паслужыў справе «выраўноўваньня Пірэнэяў» — эўрапеізацыі Гішпаніі, ізаляванай ад тагачаснага культурнага працэсу. Як перакананы рэспубліканец Артэга-і-Гасэт выступаў у якасьці лідэра інтэлектуальнай апазыцыі падчас дыктатуры Прыма дэ Рывэры (1923—1930 гг.), адыграў істотную ролю ў зрынаньні караля Альфонса XIII, быў адным з заснавальнікаў «Рэспубліканскай асацыяцыі Інтэлігенцыя» (1931) і абіраўся цывільным губэрнатарам Мадрыду. Таму пасьля пачатку грамадзянскай вайны яму давялося пакінуць краіну. У цэлым крытычна настроены да рэжыму гішпанскага дыктатара Франсіска Франка, ён, аднак, з часам усё больш актыўна крытыкаваў і палітычную плятформу даўнейшых рэспубліканцаў.
Вярнуўшыся ў Мадрыд у 1948 г., Хасэ Артэга-і-Гасэт разам з Хуліянам Марыясам стварыў Гуманітарны інстытут, дзе таксама выкладаў да пачатку 1950-х гг.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|