Хасэ Хэрвасьё Артыгас | |
па-гішпанску: José Gervasio Artigas | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
19 чэрвеня 1764[1][2][3][…] |
Памёр: |
23 верасьня 1850[1][2][3][…] (86 гадоў) |
Сужэнец: | Рафаэла Вільягран[d] і Мэльчора Куэнка[d] |
Маці: | Франсіска Антонія Арналь[d] |
Хасэ́ Хэрва́сьё Арты́гас Арна́ль (па-гішпанску: José Gervasio Artigas Arnal; 19 чэрвеня 1764 году — 23 верасьня 1850 году) — палітычны дзяяч, генэрал, службовец і нацыянальны герой Уругваю. Змагаўся ня толькі за незалежнасьць Лацінскай Амэрыкі ад Гішпанскай імпэрыі, але і супраць Партугальскай імпэрыі і цэнтралістычнага ўраду Буэнас-Айрэсу, імкнучыся да палітычных і грамадзянскіх свабодаў для народаў намесьніцтва Рыё-дэ-ля-Пляты. Лічыцца бацькам уругвайскай нацыянальнасьці. Ягоным самым выбітным палітычным праектам стала стварэньне Фэдэральнай лігі, канфэдэрацыі паўднёваамэрыканскіх правінцыяў пад фэдэральным урадам на узор Злучаных Штатаў Амэрыкі.