Хасэ Соса | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 чэрвеня 1985[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Эстудыянтэс | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2007 2007—2010 2009—2010 2010—2011 2011—2015 2014 2014—2015 2015—2016 2016—2018 2017—2018 2018—2020 2020—2022 2022— |
Эстудыянтэс Баварыя → Эстудыянтэс (арэнда) Напалі Мэталіст → Атлетыка Мадрыд (арэнда) → Бэшыкташ (арэнда) Бэшыкташ Мілян → Трабзанспор (арэнда) Трабзанспор Фэнэрбахчэ Эстудыянтэс |
75 (7) 35 (2) 17 (3) 24 (1) 64 (17) 15 (0) 3 (0) 55 (12) 18 (0) 25 (0) 58 (14) 53 (4) 15 (1) |
Зборныя | ||
2005—2013 | Аргентына | 19 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Хасэ́ Эрнэ́ста Соса (па-гішпанску: José Ernesto Sosa; нарадзіўся 19 чэрвеня 1985 году, Каркараньня, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, які выступае за клюб «Эстудыянтэс» на пазыцыі паўабаронцы. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Соса гуляў за аргентынскі клюб «Эстудыянтэс» паміж 2002 і 2007 гадамі. У сэзоне 2005—2006 гадоў Хасэ паказваў шыкоўную гульню й дапамог клюбу атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Аргентыны, а трэнэр клюбу Дыега Сымэонэ раіў яму перайсьці ў рымскі «Ляцыё», але насуперак усяму 24 лютага 2007 году гулец перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю». «Эстудыянтэс» атрымаў 6 млн эўра плюс 10 % ад сумы любога будучага продажу гульца. Соса застаўся з «Эстудыянтэсам» на заключную частку турніру Кляўсуры 2007 году.
Праводзячы няшмат часу ў складзе нямецкага клюбу Хасэ ў 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду ў свой былы клюб «Эстудыянтэс». Пасьля сканчэньня арэндавага пагадненьня 30 жніўня 2010 году, Соса далучыўся да італьянскага клюбу «Напалі», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[3].
26 ліпеня 2011 году, было абвешчана, што Хасэ Соса далучыўся да ўкраінскага клюбу «Мэталіст»[4][5]. Соса ў новым клюбе абраў сабе нумар 11 у гонар экс-сябра па камандзе Хуана Сэбастыяна Вэрона. 28 чэрвеня 2012 году стаў капітанам харкаўскага клюбу.
1 студзеня 2014 году далучыўся да табару «Атлетыка» ў шасьцімесячную арэнду[6]. Разам з камандай паспрыяў перамозе мадрыдзкага клюбу ў чэмпіянаце Гішпаніі. 31 жніўня 2014 году гулец быў аддадзены ў арэнду турэцкаму клюбу «Бэшыкташ».
28 лютага 2007 году Соса быў выкліканы галоўным трэнэрам зборнай Аргентыны Альфіё Базыле ў скдад нацыянальнай каманды. Соса потым пра гэты момант казаў, што «ніколі не забудзецца на гэты аўторак», які супаў зь пераходам Хасэ ў мюнхэнскую «Баварыю». Дэбютаваў за зборную 9 сакавіка 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Мэксыкі.
«Эстудыянтэс»:
«Баварыя»:
«Атлетыка»:
«Бэшыкташ»:
«Мілян»:
«Трабзанспор»:
Аргентына: