Хачапу́ры (па-грузінску: ხაჭაპური, [xɑtʃʼɑpuri] слухаць) — страва грузінскай кухні, грузінскі нацыянальны мучны выраб[1][2], які ўяўляе сабой пірог з сырам.
Назва хачапуры паходзіць ад грузінскіх словаў «тварог» (хачо) і «хлеб» (пуры [puri] слухаць). Часам пірог зь мясам ці рыбай таксама называюць хачапуры, але гэта няправільна.
Існуе мноства відаў хачапуры — амаль у кожным грузінскім сяле хачапуры рыхтуюць па сваім асобным рэцэпце.
Самымі вядомымі грузінскімі хачапуры зьяўляюцца:
Хачапуры вядома таксама ў Армэніі, дзе яго выпякаюць з пластовага цеста ў форме капэрты.
Хачапуры ўяўляе сабой булачку рознай формы зь вялікім утрыманьнем сыру: яго ў хачапуры прыкладна ўдвая больш па вазе, чым мукі. Часта цеста для хачапуры зьяўляецца абсалютна прэсным, а вось акрамя абавязковага сыру (сьвежы або вытрыманы, часта авечы, напр. сулугуні), у склад стравы могуць уваходзіць яйкі (напрыклад, у аджарскім хачапуры) і іншыя інгрэдыенты. Вонкава хачапуры нагадваюць буйныя ватрушкі. Памеры хачапуры звычайна адпавядаюць памерам патэльняў, на якіх іх рыхтуюць.
Выпяканьне вядзецца альбо на вуглях, альбо на пліце на сярэднім агні. Для начыньня ў хачапуры выкарыстоўваюць наступныя сыры: імэрэцінскі, чанах, кабійскі, брынзу[3].
У верасьні 2011 году ўлады Грузіі аформілі патэнт на хачапуры і 29 іншых страваў нацыянальнай кухні[4].