Хобіт | |
The Hobbit | |
Жанр | фэнтэзійны фільм[d] і экранізацыя[d] |
---|---|
Рэжысэр | Пітэр Джэксан |
Сцэнарыст |
|
Заснаваны на | Хобіт, або Туды і назад |
Прадусар |
|
У ролях | |
Кампазытар | Гаўард Шор |
Апэратар | Эндру Лэсьні |
Мантаж | Джэйбз Ольсэн |
Вытворчасьць |
|
Распаўсюд | Warner Brothers[d] |
Дата выхаду | «Нечаканае падарожжа»: 14 сьнежня 2012 «Цмокава пустэча»: 13 сьнежня 2013 «Бітва пяці войскаў»: 11 сьнежня 2014 |
Працягласьць | 203 хвіліна |
Краіна |
|
Мова | ангельская |
Бюджэт | $745 млн[2][3][4] |
Прыбытак | $1 975 370 423 |
Папярэдні | трылёгія «Ўладара пярсьцёнкаў»[d] |
Афіцыйны сайт |
«Хо́біт» (па-ангельску: The Hobbit) — эпічная фэнтэзійна-прыгодніцкая кінатрылёгія рэжысэра Пітэра Джэксана паводле раману Джона Рональда Руэла Толкіна «Хобіт» (1937). Назвы частак сэрыі: «Нечаканае падарожжа», «Цмокава пустэча» і «Бітва пяці войскаў», выйшлі ў 2012, 2013 і 2014 роках адпаведна.
Падзеі сэрыі разгортваюцца ў Міжзем’і за 60 гадоў да трылёгіі Джэксана «Ўладар пярсьцёнкаў», якая выйшла на экраны раней. Хобіт Більба Торбінс (Марцін Фрымэн) пад уплывам чараўніка Гэндальфа (Ен Маккелен) далучаецца да кампаніі гномаў на чале з Торынам Дубатарчам (Рычард Армітэдж у паходзе да Адзінокай гары, каб адваяваць яе ў цмока Драка (Бэнэдыкт Камбэрбэтч). Фільм мае і староньнія эпізоды, ня ўключаныя ў кнігу, напрыклад Гэндальфавы вышукі ў Дол Гулдуры, прага помсты оркаў Азога і Болга. Сярод іншых актораў, якія здымаліся ў фільме, Джэймз Нэсбіт, Кен Стот, Эванджэлін Лілі, Лі Пэйс, Люк Эванс; некаторыя акторы здымаліся і ва «Ўладары пярсьцёнкаў»: Кэйт Бланшэт, Арланда Блум, Ен Голм, Крыстафэр Лі, Г’юга Ўівінг, Элайджа Вуд, Эндзі Сэркіс.
Прэм’ера першай часткі трылёгіі — «Хобіт: Нечаканае падарожжа» — адбылася 28 лістапада 2012 году ў Новай Зэляндыі[5], дзе адбываліся здымкі фільму. Другі фільм упершыню быў паказаны ў «Dolby Theatre» у Лос Анджэлесе 2 сьнежня 2013.
Здымкі пачалаіся 21 сакавіка 2011 у Вэлінгтане, пэўныя дэкарацыі былі створаныя ў студыі «Wellington Stone Street», у месьце Матамата й іншых мясцовасьцях Новай Зэляндыі[9]. Асноўная частка матэрыялу была зьнятая да 6 ліпеня 2012 року[10]. У траўні 2013 пачаліся дадатковыя здымкі для другой і трэцяй частак[11].
Хобіт (кінатрылёгія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў